Са святам, работнікі землеўпарадкавальнай службы!

21 лютага сваё прафесійнае свята адзначаць работнікі землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы.

Землеўпарадкавальную службу Бярэзінскага раёна шмат гадоў узначальвае вопытны кіраўнік, прафесіянал сваёй справы — Уладзімір Трухан

Калектыў аддзела землеўпарадкавання Бярэзінскага райвыканкама невялікі – 5 чалавек. Начальнік – Уладзімір Трухан, намеснік начальніка — Аляксей Ясюціч і галоўныя спецыялісты – Таццяна Бурая, Рыгор Антановіч, Фёдар Пашкевіч.

— Усе супрацоўнікі аддзела – прафесіяналы, працуюць не адзін год, — заўважае Уладзімір Віктаравіч. – Таму паспяхова спраўляемся з ускладзенымі на нас абавязкамі па ўрэгуляванні зямельных адносін на тэрыторыі раёна. Зямлю абмерваць — справа няпростая. Ды і спраў у нас нямала: разгляд зваротаў грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўжо валодаюць або толькі збіраюцца аформіць зямельныя ўчасткі, дзяржаўны кантроль за выкарыстаннем зямель, іх ахова і пераразмеркаванне, уключэнне ў абарот выкарыстоўваемых участкаў… Адным словам, прыходзіцца вырашаць даволі шырокі спектр зямельных пытанняў.

Даведка ад “БП”

Аддзел землеўпарадкавання Бярэзінскага райвыканкама нядаўна змяніў месца знаходжання. Зараз ён размяшчаецца па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 18 (райвыканкам, 2 паверх, кабінеты 220, 221, 222. Тэлефон – 5-57-71).

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *