Сябры-падпісчыкі віншуюць «Бярэзінскую панараму» з днём нараджэння

У паштовай скрынi па вуліцы Чкалава паштальён рэгулярна пакідае два выданні: адно з якіх — “Бярэзінская панарама”. Памыліцца і не данесці выпісанае не дасць гаспадыня дома Валянціна Пятроўна Піскун.
— Я 18 гадоў адпрацавала ў рэдакцыі газеты і заўсёды імкнулася адной з першых пазнаёміцца з апошнімі навінамі, пачытаць пра цікавых людзей, паглядзець аб’явы і віншаванні, — зазначае жанчына. — І сёння сваёй прафесійнай звычцы не здраджваю, бо цяпер прагну пабачыць на газетным аркушы яшчэ і прозвішчы сваіх былых калег, даведацца, над чым яны зараз працуюць і хоць на імгненне ізноў акунуцца ў бурлівае і неспакойнае рэдакцыйнае жыццё.
Валянціна Пятроўна — другі па ліку бухгалтар рэдакцыі. Яна прыйшла на змену Клаўдзіі Антонаўне Бацкель пасля работы ў машынна–рахункавым бюро статыстыкі. Не напалохалі яе і патрабаванні тагачаснага рэдактара газеты “Сцяг Леніна” М.У. Кулінковіча адказваць не толькі за фінансы арганізацыі, але і за кадравыя пытанні.

Працяг чытайце ў нумары 83 газеты за 2 лістапада.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *