Сацыяльнае партнёрства на Бярэзіншчыне мацнее

Разам праводзіць як мага больш мерапрыемстваў, сачыць за выкананнем патрабаванняў норм аховы працы, абараняць інтарэсы людзей, дапамагаць адзін аднаму ў рэалізацыі намечанага – такія асноўныя задачы на гэты год былі пастаўлены на пашыраным пасяджэнні Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Напачатку з дакладам аб рабоце за 2018 год, задачах на 2019 выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Токан.
У нашым раёне дзейнічаюць 4 раённыя прафсаюзныя арганізацыі, 10 галіновых прафсаюзаў, 85 пярвічных арганізацыі, 3 цэхавыя камітэты, 1 прафсаюзная група. Усяго 7019 членаў прафсаюза, у тым ліку 1032 чалавекі — моладзь да 31 года.
— У прафсаюзаў шмат задач. Напрыклад, мы праводзім работу, накіраваную на ўмацаванне сістэмы грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, — гаварыла А.М. Токан. – Штомесяц у раённым аб’яднанні прафсаюзаў, арганізацыях і ўстановах раёна праводзіць прыём прававы інспектар. Радуе, што прафсаюзныя арганізацыі актыўна далучаюцца да дабрачынных акцый. Напрыклад, “Собери портфель в школу”, “Профсоюзы-детям”, “Поздравим маму вместе”… Таксама мы заўсёды віншуем лепшых удзельнікаў жніва, уручаем ім граматы, падарункі. Не застаюцца без увагі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Актуальнай і важнай задачай у год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з’яўляецца ўдзел у падтрыманні ў належным стане помнікаў баявой і працоўнай славы, месцаў пахавання воінаў і партызан.
Засяроджу вашу ўвагу і на такім напрамку дзейнасці, як “Прафсаюзы і здаровы лад жыцця”. Калі ласка, набывайце сваім работнікам абанементы ў басейн, трэнажорную залу, на заняткі аэробікай… Прывучайце іх клапаціцца аб сваім здароўі, своечасова праходзіць медыцынскі агляд, каб было як мага менш лісткоў непрацаздольнасці. А ў якасці бонусу, напрыклад, тым супрацоўнікам, што не хварэлі на працягу года, можна даць (прапісаць у калектыўным дагаворы) адзін дадатковы дзень да водпуску, як гэта зрабілі, да прыкладу, у Бярэзінскім РЦГЭ.
Затым бухгалтар раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Зінаіда Мікалаеўна Крачкоўская гаварыла аб выкананні стандартаў наменклатуры і нарматываў выкарыстання членскіх прафсаюзных узносаў.
А далей падвялі вынікі аздараўленчай кампаніі за мінулы год. Аб гэтым расказала вядучы спецыяліст па аздараўленні Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Алена Міхайлаўна Післевіч:
— У раёне створана 59 камісій па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні. Адна з нашых галоўных задач — дапамагаць людзям, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, палепшыць сваё здароўе. Пад асаблівай увагай знаходзяцца дзеці. У нашым раёне 11 населеных пунктаў, забруджаных радыёнуклідамі ў рознай ступені. У мінулым годзе за бюджэтныя сродкі аздароўлена 102 чалавекі (94 школьнікі і 8 чалавек, якія іх суправаджалі). Мы цесна супрацоўнічаем з Бярэзінскай ЦРБ. Складаем спісы школьнікаў, якім неабходна аздараўленне. У нас пражывае 98 дзяцей-інвалідаў, у мінулым годзе 10 з іх прайшлі аздараўленчы курс. Увогуле, за мінулы год па дзяржаўным сацыяльным страхаванні атрымана 123 пуцёўкі: 56 – у дзіцячыя санаторыі, 23 – для аздараўлення дзяцей з бацькамі, 44 – для бярэзінцаў працаздольнага ўзросту. Нагадаю, ужо ідзе падрыхтоўка да аздараўленчай кампаніі гэтага года. Плануецца закупіць дзіцячых пуцёвак на 50 % больш, чым у мінулым годзе. Таму, калі ласка, загадзя падавайце заяўкі на аздараўленне, каб мы склалі спіс.
Аб санаторна-курортным лячэнні з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання расказала начальнік райаддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Іна Яўгенаўна Ладуцька. Абмеркавалі і дэмаграфічную сітуацыю ў цэлым па раёне. Больш падрабязна на гэтым пытанні спынілася намеснік галоўнага ўрача Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Аляксандраўна Крук. Гаварыла пра асноўныя дзіцячыя захворванні, дзе могуць дзеці палепшыць здароўе — загадчыца педыятрычнага аддзялення паліклінікі Бярэзінскай ЦРБ Ганна Аляксееўна Шышкевіч.
— Толькі разам можна вырашаць пастаўленыя перад намі задачы, — гаварыла, падводзячы вынікі пасяджэння, А.М. Токан. — Невыпадкова лозунг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы разам» стаў усенародным! Хочацца, каб сацыяльнае партнёрства стала яшчэ мацней. Тым больш, што ў гэтым годзе мы будзем адзначаць 115-годдзе Федэрацыі прафсаюзаў — запланавана шмат мерапрыемстваў. Дзякую ўсім за работу, жадаю далейшых поспехаў.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *