Сезон бярэзінскія арыенціроўшчыкі пачалі выдатна!

Пасля пандэміі паступова аднаўляецца графік спартыўных спаборніцтваў і штодзень называюцца імёны пераможцаў.

Шчыра вітаюць удзельнікаў спаборніцтваў начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова і гаспадары спаборніцтваў — супрацоўнікі турыстычнага цэнтра “Юнацтва”

Так, у мінулую пятніцу турыстычны цэнтр “Юнацтва”, што ў вёсцы Жорнаўка, сабраў спартсменаў па турыстычна-прыкладным шматбор’і ў тэхніцы веласіпеднага турызму на абласныя спаборніцтвы. Тут паміж сабой выбіралі мацнейшых каманды Смалявіцкага, Старадарожскага, Лагойскага, Нясвіжскага, Барысаўскага, Маладзечанскага і Бярэзінскага раёнаў. Шчыра вітала іх на бярэзінскай зямлі і зычыла ўдачы начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова.

Гэта — каманда Бярэзінскага раёна ў складзе Васілія Аўчарэнкі, Міхаіла Сынкова, Дар’і Крэер і Юрыя Вінцарэвіча

У час спаборніцтваў

Гаспадары спаборніцтва выставілі моцны cастаў каманды. У яго ўвайшлі Васілій Аўчарэнка, Міхаіл Сынкоў, Дар’я Крэер і Юрый Вінцарэвіч. Яны паказалі нядрэнны ўзровень агульнай фізічнай падрыхтоўкі і валодання веласіпедам і ўпэўнена замкнулі тройку мацнейшых на кароткай і доўгай дыстанцыях.
Акрамя гэтага, тут жа, у турыстычным цэнтры, праходзілі спаборніцтвы адкрытага кубка Бярэзінскага раёна па арыентаванні на веласіпедах. Яны сабралі 45 віртуозаў ваджэння на двухколавым транспарце. Тут таксама не абышлося без пераможцаў з мясцовай прапіскай. У тройку мацнейшых у сваіх узроставых групах увайшлі Дар’я Крэер, Юрый Вінцарэвіч, Ілья Крушны, Вадзім Лаўрэновіч і Дзяніс Буры. Гэтыя маладыя людзі паспяхова пачалі спартыўны сезон і ў будучым абяцаюць яшчэ не адзін раз папоўніць багатую скарбонку ўзнагарод роднага клуба па спартыўным арыентаванні “Бярэзіна”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *