Што бярэзінцы думаюць аб зменах у Канстытуцыю?

Сёння ідзе актыўная работа па зборы прапаноў для рэформы Асноўнага Закона краіны — Канстытуцыі. Прычым, галоўная задача — прыцягнуць да абмеркавання максімальна шырокае кола людзей. Мы ўсе разумеем, што гэты дакумент вызначае будучыню краіны і кожнага з нас. Ды і ў цэлым, якім шляхам будзе развівацца наша краіна далей.
Сёння мы пацікавіліся ў жыхароў Бярэзіншчыны, ці патрэбна, на іх погляд, уносіць змены ў Канстытуцыю і што неабходна змяніць?

Алена ТОКАН, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:


— Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі як самая масавая арганізацыя краіны, арганізацыя, якая стаіць на абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, не можа застацца ўбаку ад вырашэння такога значнага для кожнага з нас пытання – унясення дапаўненняў у Асноўны Закон краіны. Наша галоўная з вамі задача — прапрацаваць тыя канстытуцыйныя нормы, якія тычацца правоў грамадзян у сацыяльна-працоўнай сферы. Мы заклікаем усіх далучыцца да гэтай дзейнасці. Уносіць свае прапановы і абмяркоўваць іх у працоўных калектывах. Затым усе яны будуць абагульнены і накіраваны распрацоўшчыкам. Згодна з Канстытуцыяй, Рэспублiка Беларусь з’яўляецца сацыяльна-арыентаванай дзяржавай. І гэта тое, што, на нашу думку, неабходна абавязкова захаваць.

Наталля МАЕЎСКАЯ, загадчыца цэнтральнай раённай бібліятэкі:

— Я, пакуль не прапанавалі кожнаму з нас паўдзельнічаць у абмеркаванні змяненняў Канстытуцыі, і не задумвалася, што трэба штосьці мяняць. Мне здаецца, у Асноўным Законе і без таго ўсё прапісана дакладна. Мы маем права на працу. У нас бясплатныя адукацыя і медыцына.
Якія папраўкі прапанавала б унесці ў Канстытуцыю? Складана пакуль адказаць, таму зараз перачытваю Канстытуцыю, аналізую. Справа гэта няпростая, патрэбна доўга і сур’ёзна падумаць, прааналізаваць кожны артыкул. Бо, прапаноўваючы змены, мы павінны думаць аб іх карысці і наступствах для ўсяго грамадства.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *