Што было ў ліку асноўных пытанняў на пасяджэнні камісіі на чале з намеснікам старшыні Бярэзінскага райвыканкама П.М. Сугака?

Выплаціць заработную плату своечасова

Гэта пытанне было асноўным на парадку дня чарговага пасяджэння камісіі з удзелам кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама П.М. Сугака.

— Заработная плата павінна выплачвацца ў тэрміны, прадугледжаныя калектыўнымi дагаворамi, — адзначаў Павел Міхайлавіч. – А за несвоечасовасць выплаты або прадастаўленне недакладнай інфармацыі на гэты конт нядбайныя кіраўнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

Акцэнт рабіўся і на тым, што ў арганізацыях неабходна весці палітыку, накіраваную на забеспячэнне росту заработнай платы.

Заслуханы былі са справаздачамі па акрэсленай тэме і прысутныя кіраўнікі.

Дарэчы, усяго ў раёне па зацверджаным графіку праведзена 10 пасяджэнняў камісіі па кантролі за своечасовай выплатай заработнай платы. Адказныя асобы папярэджаны аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства.

— Недапушчальна запазычанасць па выплаце заработнай платы, страхавых узносаў, матэрыяльных дапамог сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці. І, наадварот, неабходна правядзенне мерапрыемстваў, што спрыяюць росту даходаў насельніцтва. Гэта нарошчванне выручкі ад рэалізацыі тавараў і паслуг, скарачэнне выдаткаў, эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў, кантроль за дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасцю, аптымальная загрузка вытворчасці, здача ў арэнду невыкарыстоўваемай маёмасці, — рэзюміраваў П.М. Сугака.

Алена МУРАЧ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *