Што гарэла ў вёсцы Паложына?

Вечарам 7 лістапада раённыя выратавальнікі спяшаліся на пажар у вёску Паложына.

Тут гарэла лазня. Пасля таго як гаспадар растапіў лазню, памыўся, у ёй праз некалькі гадзін сусед паведаміў яму, што ў двары штосьці гарыць. Пэўны час людзі спрабавалі справіцца з агнём самастойна, і толькі потым выклікалі пажарных. Найбольш верагодная прычына пажару – парушэнні правілаў усталявання печы і карыстання ёю.

Дадзены выпадак – даволі тыповы. Пры падобных абставінах у раёне ў сёлета здарылася дзесяць пажараў.

Нагадваем асноўныя патрабаванні, якія павінны бездакорна выконваць ўсе домаўладальнікі, што эксплуатуюць печку:

-не перанакальвайце печ;

-не карыстайцеся самаробнымі металічнымі печкамі;

-штогадова тынкуйце і бяліце дымаходы;

-зрабіце адступку ад печы не менш за 10 см.

Вольга ДАНЭЙКА,

інспектар  прапаганды Бярэзінскага РАНС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *