Што гарэла ў Журоўцы?

200 квадратных метраў выпаленай плошчы, на якой расла сухая трава – такі вынік бяспечнасці людзей пры развядзенні вогнішча ў агародзе. Пажар здарыўся днём 23 красавіка. Добра, што агонь не дайшоў да хаты. Віноўнікі ўзгарання – мясцовыя жыхары, якія спачатку распалілі вогнішча, а потым свядома выпальвалі траву навокал для навядзення парадку. Зараз іх чакае пакаранне ў выглядзе штрафу.

Дарэчы, за парушэнне правілаў бяспекі пры спальванні смецця і за выпальванне сухой расліннасці ўжо прыменены меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў адносінах да шасці грамадзян, сумы штрафаў складалі ад 1 да 10 базавых велічынь. Максімальная ж сума можа дасягаць 40 базавых велічынь. На сённяшні дзень гэта 1080 рублёў. Вырашайце самі, ці гатовыя вы аддаць такія грошы і рызыкаваць маёмасцю і здароўем дзеля таго, каб навесці парадак на зямлі пры дапамозе агню.

Вольга ДАНЭЙКА, інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *