Што змянілася ў Беларусі з 1 красавіка?

Скідка на электраэнергію

З 1 красавіка прадугледжваецца скідка (прымяненне каэфіцыента 0,85 да тарыфу на электрычную энергію, устаноўленага дляжылых дамоў або кватэр, не абсталяваных электрычнымі плітамі) за спажытую электраэнергію для грамадзян, якія пражываюць у кватэрах шматкватэрных жылых дамоў, абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цеплазабеспячэння для ацяплення і газазабеспячэння для прыгатавання ежы і не абсталяваных электрычнымі плітамі, сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнымі газавымі воданагравальнікамі.

Выплаты ветэранам

Выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 75-годдзя Вялікай Перамогі ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, людзям, якія пацярпелі ад яе наступстваў, пачаліся 1 красавіка.
На гэтую дату ў Беларусі пражывала менш за 5 тыс.
ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, непасрэдна ўдзельнікаў баявых дзеянняў – 2883, і амаль 14,5 тыс. грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Усе яны атрымальнікі грашовай дапамогі, якую плануецца выплаціць да 1 мая 2020 года.
Арэнда падаражэла Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічылася з Br16,9 да Br17,85.
Базавая арэндная велічыня прымяняецца пры разліку памеру арэнднай платы за плошчу, што знаходзіцца ў дзярж-уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Тэхагляд спрошчаны

З 1 красавіка ў Беларусі фізічным асобам для атрымання дазволу на допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху сертыфікат аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду больш не патрэбны. А вось юрыдычным асобам і прыватным прадпрымальнікам гэты дакумент спатрэбіцца, як і медыцынская даведка аб стане здароўя вадзіцеля.
Нагадаем, што сёлета з 2 студзеня былі прыняты і некаторыя іншыя змяненні. Так, пры праходжанні тэх-агляду не патрэбна медыцынская даведка, а таксама талон да вадзіцельскага пасведчання.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *