Спартыўная хроніка ад бярэзінскіх аматараў спорту

ХАКЕЙ

21-23 снежня 2020 года ў горадзе Жодзіна прайшоў абласны турнір сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі з шайбай «Адкрыццё сезона». Каманда нашага раёна «Бярэзінскія лісяняты» вярнулася з чацвёртым месцам. Прыемна парадаваў юных хакеістаў і той факт, што ў намінацыі “Лепшы бамбардзір” быў названы ігрок бярэзінскай каманды Стэфан Ермаловіч.

ПЛАВАННЕ

У пераднавагоднія дні адбыўся адкрыты турнір першынства Чэрвеньскага СДЮШАР па плаванні. Тут вучні трэнераў Сяргея Палянскага і Яўгенія Благароднага паказалі на кароткай вадзе дастойныя хвіліны і секунды: шасцёра дзяўчат і юнакоў выканалі нарматывы ІІ і І юнацкіх разрадаў.

Так, на дыстанцыі ў 25 метраў вольным стылем сярод дзяўчынак 2012 года нараджэння другой была Ксенія Драко, а трэцяе месца падзялілі Дар’я Чулошнікава і Ангеліна Кандрусік.

На 100-метровай дыстанцыі ва ўзроставай групе сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2009 гадоў нараджэння комплексным плаваннем другой фінішавала Ангеліна Булойчык, у плаванні на спіне на дыстанцыі ў 50 метраў трэцім стаў Іван Красоўскі. Сярод дзяўчат трэцяй брасам справілася з дыстанцыяй у 50 метраў Марыя Ярэміца.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *