Па выніках “Большого разговора” з Прэзідэнтам

“Большой разговор” з Прэзідэнтам быў адкрытым і грунтоўным дыялогам. Яго ўдзельнікамі стала больш за 200 чалавек. У іх ліку журналісты, палітолагі, эканамісты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і рэлігійных канфесій.

Напярэдадні “Большого разговора” з Прэзідэнтам БелТА прапанавала жыхарам рэспублікі задаць пытанне Прэзідэнту. За паўтара сутак акцыі “Ваша пытанне Прэзідэнту” паступіла ў агульнай колькасці больш за 2 тысячы пытанняў. Датычыліся яны сацыяльнай абароны, стварэння працоўных месцаў, набыцця жылля і паляпшэння дабрабыту насельніцтва, а таксама знешняй палітыкі, інтэграцыйнай тэматыкі, пагранічнай бяспекі, процідзеяння карупцыі.
Дасылалі пытанні людзі з розных рэгіёнаў Беларусі, буйных і малых населеных пунктаў. Паступалі звароты і ад жыхароў Мінскай вобласці. Большасць з іх тычылася землеўпарадкавання і землекарыстання, паляпшэння жыллёвых умоў і жыллёвага будаўніцтва, добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.
Так, з пытаннем аб падзеле зямельнага ўчастка для будаўніцтва на ім жылога дома для дачкі звярнуўся жыхар Мінскага раёна. Яму растлумачана, што ў адпаведнасці з артыкулам 10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, не дапускаецца падзел зямельных участкаў, выдзеленых для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, за выключэннем выпадкаў, звязаных з падзелам гэтых дамоў. Будаўніцтва другога жылога дома на адным зямельным участку немагчыма.
Фермер з Узды, у сваю чаргу, цікавіўся, чаму на зямельным участку яму дазволена ставіць вуллі, але нельга ўзводзіць гаспадарчыя пабудовы. Справа ў тым, што зямельны ўчастак плошчай 0,20 га, што выдзелены фермеру ў пажыццёвае спадчыннае валоданне для вядзення гаспадаркi, знаходзіцца ў межах прыбярэжнай паласы.
Звярталіся жыхары цэнтральнага рэгіёна таксама з пытаннямі, звязанымі са змяненнем меж зямельнага ўчастка, будаўніцтвам пешаходнай дарожкі да чыгуначнага прыпынку, пераводам садаводчых таварыстваў у разрад сельскіх пасяленняў. Ніводнае пытанне не засталося без увагі. Усе звароты сістэматызаваны і накіраваны ў адпаведныя інстанцыі для далейшага разгляду і прыняцця неабходных мер.

Алена МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *