Стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года»

Падаваць іх неабходна з копіяй дакумента, які пацвярджае асобу індывідуальнага прадпрымальніка альбо кіраўніка, не пазней 31 мая 2019 года ў аддзел эканомікі Бярэзінскага райвыканкама (каб. 318).
Прыём заявак ажыццяўляецца да 1 чэрвеня 2019 года.
Узор заяўкі можна знайсці на сайце конкурсу: www. предприниматель-года.бел., перайшоўшы па спасылцы http://есоnоmу.gоv.bу/ru/nас-kоnkurs-ru/, або звярнуцца ў адпаведны аддзел райвыканкама.
Удзел у конкурсе бясплатны.
Па яго выніках спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх уваходзяць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у чатырох намінацыях:
• паспяховы старт;
• стабільны поспех;
• эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці;
• эфектыўны бізнес у сферы паслуг.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *