Ступені поспеху Бярэзінскага лясгаса
Сёлетні верасень стаў для другакласніка Яна Савасціёнка асаблівым і запамінальным. На святочным мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў лесу, ён разам з матуляй Таццянай Віктараўнай з гонарам і радасцю назіраў, як яго татка Пётр Пятровіч неаднойчы паднімаўся на сцэну за заслужанымі працоўнымі ўзнагародамі.
Пётр Савасціёнак — ляснік Пагосцкага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса, мнагадзетны бацька, добры сем’янін – быў адзначаны нагрудным знакам “20 гадоў бездакорнай службы” ад Міністэрства лясной гаспадаркі і Ганаровай граматай Бярэзінскага лясгаса…
А колькі іх, работнікаў лясной галіны, што шчыруюць бездакорна і самааддана! Іх прозвішчы ўрачыста гучалі ў гэты дзень, ім адрасавалі найлепшыя словы віншаванняў і шчырыя апладысменты.
Так, першым слова трымаў дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Чэмка, ён падзякаваў усім работнікам і ветэранам лясной галіны за той, закладзены імі, патэнцыял, што дапамагае паспяхова развівацца лясной гаспадарцы.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі выказаў святочныя віншаванні і ўручыў падзякі ад Бярэзінскага райвыканкама лесніку Брадзецкага лясніцтва Васілію Кушнеру, майстру пагрузачна-разгрузачных работ Андрэю Рыбакову і вадзіцелю сартыментавоза МАЗ-6303А8 Васілію Новікаву.
Галоўны інжынер Мінскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Аляксей Апанасевіч уручыў Грамату Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі
Беларусь інжынеру — лесапатолагу Таццяне Плахоцінай, а таксама — нагрудны знак “20 гадоў бездакорнай службы” лесніку Мачаскага лясніцтва Анатолію Гемскаму, лесніку Пагосцкага лясніцтва Андрэю Гоману і памочніку ляснічага гэтага ж лясніцтва Сяргею Гоману і інш.

Галоўны інжынер Мінскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Аляксей Апанасевіч уручае Грамату Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь інжынеру-лесапатолагу Таццяне Плахоцінай
Нагрудным знакам “10 гадоў бездакорнай службы” ад Міністэрства лясной гаспадаркі адзначаны ляснік Пагосцкага лясніцтва Вячаслаў Бандарчык, ляснік Высакагорскага лясніцтва Леанід Жораў, памочнік ляснічага Багушэвіцкага лясніцтва Вольга Маркоўская, начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесаўзнаўлення Ігар Шутовіч, ляснік Брадзецкага ляс-ніцтва Сяргей Яроцкі і інш.
Алена ГРОМАВА. Фото аўтара.


