Ступені поспеху. Двайное свята: юбілей і значная ўзнагарода

Нядаўна заточнік дрэваапрацоўчага інструмента ПМУ “Беразіно” Бярэзінскага лясгаса Андрэй Бакуновіч адзначыў значны пяцідзесяцігадовы юбілей. У гэты ж дзень за плённую, добрасумленную працу Андрэю Андрэевічу ўручылі Ганаровую грамату Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

У дзень нараджэння заточніка дрэваапрацоўчага інструмента ПМУ “Беразіно” Бярэзінскага лясгаса Андрэя Бакуновіча ўзнагародзілі Ганаровай граматай Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

— У мяне сёння атрымалася двайное свята! Шчыра прызнаюся, нават не чакаў такой ганаровай узнагароды, — заўважыў з усмешкай Андрэй Андрэевіч. – Здаецца, я звычайны сціплы працаўнік. Проста імкнуся выконваць даручаную справу на выдатна.
Уручыў узнагароду майстру, павіншаваў са святам намеснік дырэктара Бярэзінскага лясгаса Віталій Умінскі.
— Дзякуй за шматгадовую, самаадданую працу, — гаварыў Віталій Тадэвушавіч. – Жадаем далейшых поспехаў у нашай нялёгкай справе, моцнага здароўя і дабрабыту!
Да віншаванняў далучыўся і калектыў лясгаса. Бачна, што Андрэя Андрэевіча паважаюць калегі як адказнага, працавітага, руплівага работніка. Ён для іх
– надзейны дарадца, настаўнік! А іначай і не можа быць. Мужчына 26 гадоў шчыруе ў лясной гаспадарцы.
— Як ні дзіўна, але па першай адукацыі я ветурач. Так, у свой час скончыў Смілавіцкі каледж. Але лёс-чараўнік прывёў мяне ў лясную гаспадарку. І я ні разу не расчараваўся ў абранай прафесіі.
Працоўную дзейнасць Андрэй Бакуновіч у лясгасе пачынаў яшчэ ў 1994 годзе. Некаторы час шчыраваў навальшчыкам звальшчыка. Пасля быў станочнікам дрэваапрацоўчага станка. І вось ужо больш за 10 гадоў — заточнік дрэваапрацоўчага інструмента.
— Чым я займаюся? Назва гаворыць сама за сябе — тачу пілы, нажы на станкі, ланцугі для шматаперацыйнай тэхнікі “Харвестар”… Адным словам, у мае абавязкі ўваходзіць рабіць усё вострым, каб цудоўна працавала. Праца даволі складаная, патрабуе ўседлівасці. Неабходна ўсё выконваць дакладна, з захаваннем усіх нормаў. Ведаеце, калі параўноўваць нашу работу зараз і калі толькі пачынаў, — сёння працаваць значна лягчэй. У нас новае абсталявання, вось нядаўна толькі атрымалі сучасны станок! Таму і шчы-раваць адно задавальненне, іду на працу ў добрым настроі.
Дарэчы, Андрэй Андрэевіч нядаўна адзначыў і яшчэ адно свята. 24 ліпеня было 28 гадоў, як яны з жонкай Наталляй Аляксандраўнай разам!
— Я шчаслівы чалавек – у мяне ёсць любімая і любячая жонка і справа, якая дорыць асалоду! – заўважыў Андрэй Андрэевіч.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Ступені поспеху. Двайное свята: юбілей і значная ўзнагарода: 1 комментарий

  • 18 августа 2020 в 18:47
    Permalink

    Светлое будущее граждан напрямую зависит от правды. Низкий поклон Вам за деятельное содействие в указанном деле.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *