Ступені поспеху. Наш зямляк прызнаны пераможцам абласнога конкурсу

Па выніках конкурсу Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў «Іх подзвіг жывы ва ўспамінах…», прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Бярэзінская раённая арганізацыя ветэранаў узнагароджана дыпломам за значную пошукавую работу ў стварэнні відэаматэрыялаў па захаванні памяці аб героях—земляках у намінацыі «Стварэнне відэаматэрыялаў уласных ус-памінаў удзельнікаў вайны».
А жыхар Беразіно, ветэран працы, пісьменнік і журналіст Уладзімір Несцяровіч прызнаны пераможцам у намінацыі “Літаратурныя творы ветэранаў”. Такую высокую ацэнку журы дало апавяданню “Салдацкая каша”, якое было надрукавана і на старонках нашай газеты.

Падрыхтавала Дзіяна СОБАЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *