Ступені поспеху. Падзякамі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адзначаны бярэзінскія медыкі

Днямі падзякамі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь за плённую, добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм былі адзначаны медыцынскія работнікі райбальніцы – урач-эндакрынолаг Андрэй Гурыновіч і медыцынская сястра інфекцыйнага аддзялення Таццяна Ніколенка.

Падзякамі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адзначаны ўрач-эндакрынолаг Андрэй Гурыновіч і медыцынская сястра інфекцыйнага аддзялення райбальніцы Таццяна Ніколенка

— Дзякуй вам за плённую працу! – віншавала калег галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Крук. – Сёння мы можам гаварыць, што практычна вярнуліся да звыклага рытму жыцця. Я ганаруся тым, што медыцынскія работнікі не адмаўляліся працаваць у шпіталі. Больш за тое, урачы іншых спецыяльнасцей у кароткія тэрміны авалодалі ўсімі неабходнымі для ўрачоў-інфекцыяністаў ведамі. Паверце, працаваць было нялёгка. Усё ўскладнялася неабходнасцю пастаянна знаходзіцца ў ахоўных касцюмах. Хачу чарговы раз выказаць падзяку кожнаму з медработнікаў Бярэзінскай ЦРБ, таму што ўсе мы, сапраўды, пераадолелі няпросты перыяд.
Андрэй Уладзіміравіч у райбальніцы працуе каля 10 гадоў. Калі на яе базе разгарнуўся шпіталь, ён шчыраваў загадчыкам трэцяга інфекцыйнага аддзялення, урачом-інфекцыяністам.
— Спачатку, вядома ж, працаваць у шпіталі было складана, — дадае доктар. – Але ў любой сітуацыі ёсць станоўчыя моманты. Праца згуртавала нас.
Мы сталі адной камандай.
15 ліпеня споўніўся 21 год, як Таццяна Ніколен-ка шчыруе медыцынскай сястрой у інфекцыйным аддзяленні.
— Проста люблю сваю работу, таму імкнуся выконваць яе на выдатна. Падчас пандэміі працаваць было ўдвайне складаней. Велізарныя фізічная і псіхалагічная нагрузкі. Але мы справіліся. Пандэмія нас загартавала, зрабіла больш моцнымі, мужнымі, адказнымі!

Матэрыял пра ўзнагароджаных чытайце ў адным з нумароў газеты.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *