Жадаеце набыць новы вобраз да 8 Сакавіка? Раёнка дапаможа

Калектыў рэдакцыі газеты “Бярэзінская панарама” да 8 Сакавіка праводзіць акцыю для падпісчыкаў.


Паважаныя падпісчыкі, мы прапануем вам “Стварыць новы вобраз да 8 Сакавіка”. Умовы простыя: неабходна аформіць падпіску на “Бярэзінскую панараму” на 4 месяцы (сакавік, красавік, май, чэрвень). І прынесці нам падпісны квіток (чэк) у рэдакцыю (пошта, другі паверх) да 1 сакавіка. У акцыі могуць прымаць удзел усе. Калі да прыкладу, выйграе падпісны квіток мужчыны, то ён можа зрабіць цудоўны падарунак сваёй жонцы, дачцэ ці сяброўцы.
Напярэдадні 8 Сакавіка разам з пераможцам мы наведаем салоны прыгажосці: зробім манікюр, карэкцыю броваў, шугарынг, касметычныя працэдуры, стрыжку… Адным словам, створым новы вобраз да свята.
Таксама нагадваем, што ўсе падпісчыкі ўжо сёння могуць апублікаваць аб’яву, віншаванне ў газеце са скідкамі!
Выпісвайце “Бярэзінскую панараму”, чытайце “свежыя” навіны, удзельнічайце ў нашых конкурсах – будзьце самымі прыгожымі і шчаслівымі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *