Сустрэча на Бярэзіншчыне

У чацвер, 19 лістапада, Бярэзінскі раён з рабочым візітам наведала член Пастаяннай камісіі  па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам Лашкоўскім яна пабывала ў адным з вядучых прадпрыемстваў Бярэзіншчыны ­ вытворчым цэху №6 ААТ “Мінск­Крышталь”.

У час сустрэчы з членамі калектыву Наталля Віктараўна пазнаёміла прысутных з сацыяльна­эканамічным развіццём Мінскай вобласці, адзначыла стабільнасць развіцця рэгіёна, нашага грамадства і краіны ў цэлым. Нягледзячы на спробы прадстаўнікоў асобных дэструктыўных сіл расшатаць эканоміку дзяржавы і давесці краіну да хаосу, Беларусь па­ранейшаму застаецца кансалідаванай дзяржавай і яе грамадзяне не паддаюцца на падобнага чына правакацыі. Сваёй стабільнасцю ў гэтым плане вызначаецца і Бярэзіншчына, дзе шумным мітынгам аддаюць перавагу стабільнай працы.

­ Нельга не бачыць відавочнага, ­ падкрэсліла Т. Якубіцкая. – Яскравым прыкладам стабільнасці грамадства з’яўляецца ў тым ліку і работа вашага прадпрыемства. Вось ужо 14 гадоў яго ўзначальвае І.І. Гоман, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў. Але не толькі гэтым вызначаецца Іван Іванавіч. Ён здолеў згуртаваць вакол сябе моцны калектыў аднадумцаў, стварыць належеныя ўмовы працы і адпачынку для людзей, трымаць прадпрыемства ў ліку перадавых і не зніжае ўзяты тэмп.

Наталля Якубіцкая таксама засяродзіла ўвагу на пытаннях эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне і свеце,  расказала аб дзейнасці сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання, яе ролі ў вырашэнні пытанняў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населенных пунктаў, узяла пад увагу агучаныя пытанні ад работнікаў цэха, што тычыліся сельскай гаспадаркі, без якой, як усім вядома, не існавала б і іх вытворчасці.

 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *