Сустрэчу з насельніцтвам правёў кіраўнік спраў Бярэзінскага райвыканкама

М.П. Бурцаў

Незадаволенасць станам мясцовых дарог выказвалі жыхары горада падчас сустрэчы з насельніцтвам на базе Бярэзінскага ўчастка ААТ “Здравушка-мілк”, якую правёў кіраўнік спраў райвыканкама Міхаіл Пятровіч Бурцаў.

Па словах бярэзінцаў, ёсць неабходнасць у добраўпарадкаванні вуліц Заводскай і Баранава горада. Часам тут не прайсці і не праехаць. Нязручнасці ствараюць яміны і блізкасць грунтовых вод. А таксама вузкія праезды, дзе вадзіцелям транспартных сродкаў складана раз’ехацца.

Як адказалі, першым крокам на шляху вырашэння праблемы стане падсыпка вуліц. З удзелам прадстаўнікоў адпаведных службаў будуць разгледжаны і магчымасці для пашырэння плошчы дарожнага палатна названых вуліц. Усе пытанні ўзяты на кантроль.

Алена МУРАЧ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *