Сваечасовасць выплаты зарплаты на кантролі

На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне камісіі па кантролі за своечасовасцю выплаты зарплаты на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Паўлам Сугака. На пасяджэнне былі запрошаны кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Бярэзінскага раёна.

— Хачу яшчэ раз нагадаць прысутным — заработная плата павінна выплочвацца строга ў тэрмін, прадугледжаны калектыўным дагаворам, — заўважыў Павел Міхайлавіч. – За несвоечасовую выплату заробкаў альбо прадастаўленне недакладнай інфармацыі на гэты конт чакае адміністрацыйная адказнасць.

Таксама Павел Міхайлавіч заўважыў, што ў арганізацыях, на прадпрыемствах і ва ўстановах раёна неабходна праводзіць палітыку, накіраваную на рост зарплаты за кошт павелічэння вытворчасці працы.

Заслуханы былі са справаздачамі па акрэсленай тэме і некаторыя кіраўнікі.

— Кожнаму кіраўніку неабходна прыняць усе магчымыя меры, каб не затрымліваць выплату заробкаў. Не дапускаць выплаты заробкаў без налічэння страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Вядома ж, ні ў якім разе нельга затрымліваць выплаты, даплаты сем’ям, якія выхоўваюць дзетак, — рэзюмаваў П. Сугака.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *