Свежыя булачкі, каўбасы, мясная прадукцыя…, альбо Як будзе наладжаны гандаль на выбарчых участках!

 

17 лістапада на ўсіх гарадскіх выбарчых участках Бярэзінскага раёне будуць працаваць буфеты, дзе выбаршчыкі змогуць паласавацца свежымі булачкамі, пірожнымі, набыць штосьці па прымальным кошце. А выбарчыя ўчасткі, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, будуць абслугоўваць мясцовыя магазіны.

Ва ўсіх вясковых магазінах шырокі асартымент тавараў: каўбасы, свежая выпечка, мясная прадукцыя… Усё па прымальным кошце, на многія тавары дзейнічаюць скідкі.

Таксама раім наведаць магазіны Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства. 17 лістапада ў магазінах №9, 33, 11 і Доме гандлю ў Беразіно пройдзе акцыя “Купі тавары на 50 рублёў – атрымай прыз”. Які? Бясплатную мужчынскую стрыжку, альбо жаночую з 50% скідкай ад кошту. Стрыжкі са скідкамі можна будзе зрабіць з 17 па 30 лістапада.

Нагадаем, што ў Доме гандлю ў сераду і суботу дзейнічае скідка 15% на ўсе тавары, а на акцыйныя – да 40%. Гэтыя ж скідкі будуць дзейнічаць і ў нядзелю, 17 лістапада.

Кожную пятніцу і суботу ў магазіне №9 горада Беразіно (“Універсам”)

да 12 гадзін пенсіянерам прадастаўляецца скідка 5%. А ўсім пакупнікам у пятніцу, суботу і ў нядзелю – 17 лістапада, — скідкі 7%.

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *