Святлана Драздова адна з лепшых работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Напярэдадні прафесійнага свята мы зазірнулі да інжынера па арганізацыі эксплуатацыі і рамонце будынкаў і пабудоў Бярэзінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Святланы Драздовай. Менавіта Святлане Аляксееўене падчас падвядзення вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бярэзінскага раёна за мінулы год старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук уручыў Грамату за сумленную, плённую працу.


— Бясспрэчна, прыемна, што маю работу адзначылі на такім высокім ўзроўні. І калегі, і родныя, блізкія, сябры віншавалі мяне з такой значнай падзеяй. Гэта сапраўдны падарунак да прафесійнага свята, — заўважае С. Драздова.
У свой час Святлана Аляксееўна скончыла Бе-ларускі ордэна Чырвонага Сцяга політэхнічны інсты-тут па спецыяльнасці прамысловая і грамадзянская будоўля. І прыехала працаваць на Бярэзіншчыну па размеркаванні.
— Чаму абрала такую спецыяльнасць? Марыла, што і я буду ўдзельнічаць у пабудове, праектаванні дамоў. І, ведаеце, мара, можна сказаць, здзейснілася: маё пра-цоўнае жыццё звязана з будаўніцвам, рамонтам… Па размеркаванні прыехала працаваць на Бярэзіншчы-ну. Папрацаваць давялося ў розных арганізацыях і на прадпрыемствах раёна, — расказвае Святлана Аляксееўна. – А з 2013 года я працую інжынерам па арганізацыі эксплуатацыі і рамонце будынкаў і пабудоў Бярэзінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Назва пасады даволі складаная. А што хаваецца за гэтымі словамі, што ўваходзіць у мае абавязкі?! Мы складаем ра-зам з інжынерам, намеснікам дырэктара, дырэктарам ЖКГ
перспектыўныя графікі капітальнага, цякучага рамонту жылллёвага фонду. Так-
сама ў мае абавязкі ўва-ходзіць кантроль за тэх-нічным станам будынкаў і пабудоў жыллёвага фонду, які знаходзіцца ў нас на абслугоўванні… Адным словам, работы шмат і яна шматгранная. Тым больш што пастаянна неабходна займацца і самаадукацыяй, праходзіць курсы, папаўняць багаж тэарэтычных ведаў.
Шчыра прызнаюся, мне падабаецца такое насычанае жыццё: праца, вучоба, хатнія справы… Я чалавек актыўны. Не люблю сядзець на адным месцы, пастаянна павінна быць пры справе. Іначай жа жыць не цікава і сумна.
У вольны час, якога, вядома ж, не так і шмат, Святлана Аляксееўна любіць займацца хатнімі справамі.
Увогуле Святлана Аляк-сееўна прафесіянал сваёй справы, адказны, руплівы работнік. Таму яе паважаюць і адміністрацыя ЖКГ, і калегі, і бярэзінцы.
— Праца ў нас, работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, няпростая. Звычай-на працуем з людзьмі і да кожнага неабходна знайсці свой ключык, свой падыход. Здаецца, у мяне гэта атрымліваецца. Як? Проста люблю справу, якой займаюся, яна прыносіць мне задавальненне. Іду на працу з добрым настроем, і ў любой сітуацыі шукаю пазітыўны момант.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *