Святочная акцыя ад рэдакцыі

Калектыў рэдакцыі сумесна з прыватнай гаспадаркай “Зялёны гай” 8 сакавіка зранку павіншуюць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва з Міжнародным жаночым днём.
У падарунак будуць прыгожыя цюльпаны, якія ўласнаручна вырошчвае сям’я Казловых-Шмарлоўскіх.
Таксама ў гэты дзень можна будзе падпісацца на “Бярэзінскую панараму”. Усе, хто выпіша газету падчас святочнай акцыі і адразу на 3 месяцы, прымуць удзел у розыгрышы падарункавых сертыфікатаў.

Дарэчы, свежыя цюльпаны можна набыць у “Зялёным гаі”. Гандлёвая кропка будзе размяшчацца на прадуктовым рынку. Таксама кветкі можна загадзя забраніраваць і забраць з аранжарэі ў горадзе Беразіно.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *