Сядзім дома з “БП”. Пальмавае дрэва і карціны на фанеры

Хочаце зрабіць незвычайныя фотаздымкі? Трымайце крэатыўную геалакацыю – горад Беразіно, тэрыторыя каля шматпавярховага дома № 27 па вуліцы Перамогі. Дакладна, вы не пройдзеце міма пальмавага дрэва, сланечнікаў, кветак…. Усё гэта зрабіў уласнаручна мясцовы жыхар Міхаіл Афанасьеў.

І ў Беразіно “выраслі” пальмавыя дрэвы. Такую незвычайную кампазіцыю стварыў Міхаіл Афанасьеў

— Як прыйшла ідэя? Праводжу шмат часу дома, чаму б ні пакрэатывіць, — зазначае Міхаіл Уладзіміравіч. – Спачатку выразаў некалькі кветак з пластмасавых бутэлек. Жонцы, маёй галоўнай натхняльніцы, Святлане спадабалася, яна пахваліла. Сказала, што прыгожа, і папрасіла зрабіць сланечнікі і пальмавае дрэва. Я зноў прыняўся за работу. Ці складана? Усё залежыць ад фантазіі. Можна ж бутэльку выразаць звычайна, а можна — дабавіць больш складаных узораў. Так і атрымліваецца кампазіцыя. Яе мы размясцілі каля нашага дома, каб зрабіць месца, дзе жывём, яшчэ больш утульным і прывабным.
Заўважаем, што прахожым, сапраўды, падабаюцца дызайнерскія рашэнні жыхароў. Некаторыя спыняюцца, фатаграфуюцца. Галоўнае — захаваць гэтую прыгажосць, не пашкодзіць і не закідаць смеццем…
Ды не толькі ў двары каля шматпавярховага дома Міхаіл Уладзіміравіч стварае прыгажосць, а і пад’езд добраўпарадкоўвае карцінамі, выразанымі на фанеры.

Творчыя шэдэўры ўпрыгожваюць пад’езд шматпавярховага дома па вуліцы Перамогі


Ёсць і з гумарам, і сур’ёзныя. Здаецца, зроблена ўсяго некалькі штрыхоў: а на нас пазіраюць, быццам сапраўдныя, львы, каты, коні… Усе карціны эмацыянальныя, “жывыя”. І дома ў Міхаіла Уладзіміравіча ўжо назбіралася цэлая карцінная галерэя.
— Раблю карціны вельмі даўно, — расказвае гаспадар. – Аднойчы паспрабаваў, атрымалася і, як кажуць, “зацягнула”. Гэта не складана, неабходны матэрыялы і ўседлівасць. Далей усё залежыць ад палёту фантазіі.
Міхаіл Афанасьеў — пазітыўны чалавек. Нават на пенсіі не сумуе, а знаходзіць занятак для душы.
— Зараз імкнуся больш часу праводзіць дома, — заўважае гаспадар. – А для фізічнай нагрузкі кручу велатрэнажор! Увогуле, не люблю сядзець на месцы.

А яшчэ дома ў Афанасьевых ёсць не зусім звычайнае дрэва – мандарынавае. І на ім — даволі шмат спелых мандарынак. Пах – не перадаць словамі. А на смак, быццам лімон

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Сядзім дома з “БП”. Пальмавае дрэва і карціны на фанеры: 2 комментария

  • 19 июня 2020 в 23:13
    Permalink

    Спасибо за позитив! Больше такого

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 19 июня 2020 в 22:26
    Permalink

    Как хорошо, что есть такие люди! Спасибо

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *