Сярод пераможцаў – Марыя Жолудзева

Узнагароду за ўдзел у раённым этапе конкурсу “Залатое пяро -2020” Марыі ўручае старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Алена Жолудзева

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Залатое пяро-2020”. У катэгорыі “Навучэнцы” не было роўных вучаніцы 7 класа Бярэзінскай гімназіі Марыі Жолудзевай. Віншуем з перамогай і жадаем поспехаў на рэспубліканскім этапе!
Конкурс праводзіўся сярод творчай моладзі да 30 гадоў. Неабходна было напісаць эсэ на тэму “Міфы і легенды Беларусі” (беларускія легенды, паданні, міфы пра краіну, аб рэках, азёрах, замках і паходжанні гарадоў, аб містычных і анамальных месцах).
— Я напісала работу “Баба-Яга, хто ты”, — расказвае Марыя. – Здаецца, атрымалася цалкам раскрыць вобраз Бабы-Ягі. Вядома ж, мне было вельмі прыемна, што я ў ліку пераможцаў.
Увогуле, у Марыі гэта далёка не першая ўзнагарода. Дзяўчына – творчая асоба. Яна, як аказалася, спявае, іграе на музычных інструментах. Часта ўдзельнічае ў конкурсах рознага ўзроўню. І яшчэ ніводнага разу не вярнулася без узнагароды. У пакоі Марыі ўжо велізарная колькасць грамат, падзячных лістоў…
— Мне толькі ў радасць займацца творчасцю, — дзеліцца дзяўчына. – Асабліва люблю спяваць. Гэты талент мне перайшоў ад матулі. Яна, як і я, не ўяўляе жыцця без музыкі.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *