Тамара Круталевіч – лепшы валанцёр!

27 лістапада прайшоў абласны злёт валанцёраў –ветэранаў Мінскай вобласці ў форме адкрытага дыялогу, абмену вопытам і наватарскімі напрацоўкамі сваёй дзейнасці.

На мерапрыемстве дастойна прадстаўляла Бярэзінскі раён ветэран працы з 38-гадовым стажам на ніве культуры Тамара Мікалаеўна Круталевіч. У яе ўжо назапашаны багаты вопыт валанцёрскай дзейнасці, які знайшоў адлюстраванне ў відэапрэзентацыі «Валанцёр — першы ў радах добрых спраў».
Вопыт валанцёрства Т.М. Круталевіч не мае аналагаў у Мінскай вобласці. Дзякуючы яе энергіі і энтузіязму, на Бярэзіншчыне даўно і надзейна прапісаліся крамы бясплатных тавараў, біржа ўзаемадапамогі, кірмашы дабрачыннасці, карэта міласэрнасці і школа аптымізму. Вялікі грамадскі рэзананс атрымалі ў бярэзінцаў акцыі «7 бульбін», для адзінокага састарэлага чалавека, «Бальнічны клоўн», «Аптымістычны ветэран», «Помнік мужнасці і смутку», “Трымайся, сабрат” з надомнымі візітамі да маладых інвалідаў з далучэннем падлеткаў.
У якасці заахвочвання лепшы бярэзінскі валанцёр за сваю грамадскую дзейнасць атрымаў падарункавы сертыфікат.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *