Трагедыя ў Пагосце

Раніцай 10 лютага ў аграгарадку Пагост загарэўся жылы дом. Выратавальнікі аператыўна прыбылі на месца здарэння і ўбачылі ахоплены агнём будынак. Пасля ліквідацыі пажару былі знойдзены целы двух чалавек: пенсіянерак — маці і дачкі. Прычына пажару высвятляецца.

Выратавальнікі нагадваюць пра неабходнасць пільна сачыць за станам печаў, электрасетак. Асабліва зараз, калі на вуліцы стаіць марознае надвор’е. Не перапальвайце печы, сачыце за станам комінаў. Пры з’яўленні расколін неадкладна замазвайце іх. Не пакідайце пастаянна ўключанымі электрапрыборы, акрамя халадзільніка. Набыць дзеля ўласнай бяспекі аўтаномны пажарны апавяшчальнік – не менш важна: рэагуючы на дым, гэты прыбор падае гукавы сігнал, будзіць чалавека і дае яму такім чынам рэальны шанц на выратаванне пры пажары.
Пры любой надзвычайнай сітуацыі неадкладна званіце па нумарах: 101 альбо 112.

Вольга ДАНЭЙКА,
інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *