Тыдзень лесу пройдзе на Бярэзіншчыне

https://youtu.be/JV38ckCVARs

Чарговая традыцыйная добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе з 28 сакавіка па 4 красавіка

Сёлета яна прымеркавана да Году малой радзімы і прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Кожны ўдзельнік акцыі зможа прыняць удзел у стварэнні новых лясоў, правядзенні мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторыі ляснога фонду, ачыстцы лесу ад засмечанасці.
Нашы лясы – не толькі дарунак прыроды, але і вынік цяжкай фізічнай працы, дастойнай павагі і пашаны. Чалавек, які сам пасадзіць некалькі дрэўцаў, напэўна, ніколі не зможа бязлітасна іх знішчыць.


У рамках акцыі ў школах і іншых навучальных установах будуць прачытаны лекцыі аб значэнні лесу і прафесіі лесавода.
У цяперашні час у лясгасах пачалася актыўная падрыхтоўка да правядзення “Тыдня лесу-2020”. Усе жадаючыя будуць забяспечаны пасадачным матэрыялам і неабходным інвентаром.
Інфармацыя аб спісе аб’ектаў будзе размешчана на сайце ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”.
Кантактныя тэлефоны: +375171566999; +375171567776.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *