У апошнія дні 2019 года аграгарадок Паплавы быў газіфікаваны

Начальнік Бярэзінскага раёна газазабеспячэння Уладзімір Абрамовіч, галоўны інжынер Аляксандр Аўсянскі і старшыня спажывецкага кааператыва “Паплавы-2015” Фёдар Пашкевіч забяспечваюць пуск газа ў размеркавальныя сеткі аг. Паплавы

 

Для многіх пакаленняў адной з упадабаных навагодніх тэлеперадач быў славуты “Блакітны агеньчык”, які прыцягваў да сябе ўвагу многіх тысяч, калі не мільёнаў, жыхароў нашай вялікай краіны. Навагоднюю ноч з блакітным агеньчыкам сёлета сустракалі і некаторыя жыхары аграгарадка Паплавы. Але агеньчык той быў не тэлевізійным, а натуральным, і засвяціўся ў дамах, дзякуючы падведзенаму да гэтага населенага пункта газаправоду. Менавіта 30 снежня, напярэдадні самага Новага года, прыродны газ атрымалі першыя чатыры спажыўцы Паплаў. Работы па падключэнні “блакітнага паліва” працягваліся таксама і 31 снежня.

Пускам у работу газавага катла займаецца слесар Бярэзінскага раёна газазабеспячэння Павел Гайдук

Пачаткам работы па газіфікацыі аграгарадка стала дата 2 студзеня 2015 года, калі афіцыйна быў створаны спажывецкі кааператыў “Паплавы-2015”, які па даручэнні ініцыятыўнай групы ўзначаліў мясцовы жыхар Фёдар Пашкевіч. Работа за гэты час праведзена каласальная, львіная доля яе прыпала менавіта на старшыню кааператыва. Найпершай з задач было трапіць у рэспубліканскую праграму “Камфортнае жыллё”, што дазваляла правесці газаправод высокага ціску за кошт бюджэтных сродкаў.

Вадзіцель аварыйна-дыспетчарскай службы Аляксандр Барысевіч дапамагае ўстанавіць новую газавую пліту Мікалаю Стаселька

Працяг чытайце ў бліжэйшым нумары раённай газеты.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *