У Беларусі змянілі падыходы да прадастаўлення датэрміновай пенсіі

У Беларусі рэгулююцца пытанні датэрміновага пенсійнага забеспячэння грамадзян, занятых на работах з асаблівымі ўмовамі працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 15 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Работнікам, якія выпрацавалі на 1 студзеня 2009 года не менш як палавіну неабходнага льготнага стажу ў асаблівых умовах працы, будзе прадастаўлена права на назначэнне датэрміновай ільготнай пенсіі згодна з законам «Аб пенсійным забеспячэнні» ўзамен датэрміновай прафесійнай пенсіі згодна з законам «Аб прафесійным пенсійным страхаванні».

Акрамя таго, з 1 студзеня 2021 года будуць павышаны тарыфы ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў адносінах да некалькіх катэгорый работнікаў, занятых на працягу поўнага працоўнага дня на работах з асаблівымі ўмовамі працы.

«Прадугледжаныя меры дадуць магчымасць павысіць узровень датэрміновага льготнага пенсійнага забеспячэння работнікаў, якія маюць працяглы стаж работы ў неспрыяльных умовах працы, а таксама забяспечыць фарміраванне ў далейшым больш высокіх памераў пенсійных выплат у сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання», — адзначылі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *