У Беразіно працуе «Грамадская прыёмная»

 

У рабоце чарговага дня дзейнасці «Грамадскай прыёмнай», што працуе на базе раённага цэнтра культуры, прынялі ўдзел першы намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнай установы “ЖКГ Мінскай вобласці” Павел Шэйпак і пракурор Бярэзінскага раёна Дзмітрый Макарэвіч. Як адзначыў Павел Міхайлавіч, Бярэзіншчына – не першы рэгіён, у якім ён праводзіў прыём грамадзян. Як паказвае практыка, праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі паўсюдна надзённыя. Людзей, часцей за ўсё, хвалююць пытанні гарачага водазабеспячэння, ацяплення, стану дарог. Ёсць яны і ў Бярэзінскім раёне, хаця канкрэтных заўваг і скаргаў у той дзень не паступала.

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ,

фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *