У Беразіно працуе “Грамадская прыёмная”

З 14 ліпеня ў раённым цэнтры культуры працуе “Грамадская прыёмная”, падчас работы якой (у будныя дні з 13 да 19, у выхадныя – з 10 да 12 гадзін) кожны жадаючы можа выказаць заўвагі і прапановы па хвалюючых пытаннях. Членамі грамадскай прыёмнай з’яўляюцца не толькі прадстаўнікі мясцовых органаў улады і грамадскіх аб’яднанняў, а і супрацоўнікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і яго ўпраўленняў. Так, у адзін з дзён у рабоце прыёмнай прымаў удзел намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама, начальнік упраўлення дарожна-транспартнай дзейнас-
ці і вытворчасці Андрэй Сакалоўскі.
— Удзел у дзейнасці “Грамадскай прыёмнай”, — адзначыў ён, — гэта яшчэ адна дадатковая магчымасць глыбей пазнаёміцца з праблемамі жыхароў сталічнага рэгіёна (а работа з насельніцтвам наогул з’яўляецца прыярытэтным напрамкам дзейнасці аблвыканкама) і дапамагчы ў іх вырашэнні.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *