У Беразіно правялі раённую педагагічную канферэнцыю (дапоўнена)

Напярэдадні новага навучальнага года па традыцыі педагогі Бярэзіншчыны збіраюцца на вялікую педагагічную нараду, каб абмеркаваць поспехі і дасягненні мінулага навучальнага года, акрэсліць мэты і задачы на новы, назваць лепшых, ды і проста сустрэцца, пагаварыць адкрыта, шчыра, падзяліцца планамі, спадзяваннямі.
Сёлетняя нарада ў вялікай зале раённага цэнтра культуры ледзь змясціла мноства настаўнікаў і выхавальнікаў, кіраўнікоў навучальных устаноў і паважаных гасцей, маладых спецыялістаў і юбіляраў.
Сярод ганаровых гасцей быў старшыня Бярэзінскага райвыканкама Аляксандр Бабічаў. Ён не толькі першым павіншаваў педагогаў з надыходзячым навучальным годам, але і сваім шчырым і пранікнёным выступленнем трапна акрэсліў тэму канферэнцыі “Інвестыцыі ў адукацыю – інвестыцыі ў будучыню Бярэзінскага раёна”.

— Няпростае ў сувязі з пандэміяй завяршэнне навучальнага года, летнія канікулы, складаная палітычная сітуацыя і ў рэшце рэшт падрыхтоўка да новага навучальнага года, — звярнуўся ён да прысутных у зале, — усё гэта вы мужна пераадолелі. І толькі недальнабачны чалавек назаве вас пасля
гэтага несумленнымі і непрафесійнымі людзьмі. Вы — нашы галоўныя інвестары ў будучыню, бо навучаеце і выхоўваеце нашу змену, ад вашага старання і адданасці справе залежыць самае галоўнае — лёс раёна і краіны.


Свае словы А. Бабічаў падмацаваў уручэннем узнагарод лепшым педагогам раёна. Ганаровыя граматы, падзякі Бярэзінскага райвыканкама атрымалі настаўніца англійскай мовы ДУА “Сярэдняя школа №2 горада Беразіно” Яўгенія Аўсянская, дырэктар ДУА “Ушанскі ВПК дзіцячы садок-сярэдняя школа” Вячаслаў Мазнікаў, загадчык ДУА “Яслі-сад №7 г. Беразіно” Аксана Булгак, музычны кіраўнік ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Беразіно” Аляксандр Макарэвіч, выхавальнік ДУА “Лешніцкі ВПК дзіцячы садок-сярэдняя школа” Жанна Сямёнава, настаўніца беларускай мовы ДУА “Бярэзінская гімназія” Лілія Сярмяжка і метадыст ДУ “Бярэзінскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Галіна Трус.

Са словамі віншавання, дарэчы, таксама на ўзнёслай патрыятычнай ноце, да ўдзельнікаў нарады звярнулася і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова. Яна выказала веру ў нязгасны патэнцыял і высокі прафесіяналізм бярэзінскіх педагогаў і падтрымала іх творчы запал ганаровымі граматамі, граматамі і падзякамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. За добрасумленную плённую працу ў сістэме адукацыі, дасягнутыя поспехі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, высокі прафесіяналізм былі ўшанаваны выхавальнік ДУА “Яслі–сад №4 г. Беразіно” Алена Багамаз, дырэктар ДУА “Лешніцкі ВПК дзіцячы садок–сярэдняя школа” Наталля Бурцава, дырэктар ДУА “Турыстычны цэнтр “Юнацтва” Дзмітрый Ванькевіч, намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Беразіно” Марына Несцяровіч, настаўніца геаграфіі і біялогіі ДУА “Любушанскі ВПК дзіцячы садок–сярэдняя школа” Іна Цыбулька, выхавальнік ДУА “Паплаўскі ВПК дзіцячы садок-сярэдняя школа” Марына Гамеза, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА “СШ №2 г. Беразіно” Аксана Казачонак, выхавальнік групы падоўжанага дня ДУА “Пагосцкі ВПК дзіцячы садок–сярэдняя школа” Марына Караваева, выхавальнік ДУА “Яслі-сад №8 г. Беразіно” Жанна Калеснік, настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА “Капланецкі ВПК дзіцячы садок–сярэдняя школа” Валянціна Кандраль, настаўніца інфарматыкі ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Беразіно” Вольга Кузняцова, выхавальнік ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Крыні-чанька» Наталля Кузьміна, настаўніца матэматыкі ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Беразіно” Лідзія Лесавая, выхавальнік ДУА “Пагосцкі ВПК дзіцячы садок–сярэдняя школа” Лілія Новікава, настаўніца пачатковых кла-саў ДУА “Капланецкі ВПК дзіцячы садок–сярэдняя школа” Іна Сілівончык, педагогі дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна” Вікторыя Тарасевіч і Іна Чорная, выхавальнік ДУА “Яслі-сад №2 г. Беразіно” Алена Чычына, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Любушанскі ВПК дзіцячы садок-сярэдняя школа” Галіна Яблонская, сацыяльны педагог ДУА “Ушанскі ВПК дзіцячы садок–сярэдняя школа” Мая Белых, намеснік дырэктара ДУА “Брадзецкі ВПК дзіцячы садок–сярэдняя школа” Аксана Бурымская, настаўніца пачатковых класаў ДУА “Пачатковая школа №1  г. Беразіно” Анжаліка Гаргун, выхавальнік ДУА “Санаторны яслі-сад №1 г. Беразіно” Таццяна Жаўняровіч, настаўнік фізікі  ДУА “Гарэніцкі ВПК дзіцячы садок–сярэдняя школа” Генадзій Забаронак, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Інтэлектуальны цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна” Галіна Іўлева, настаўніца пачатко-вых класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Беразіно” Наталля Кісель, настаўніца замежнай мовы ДУА “Бярэзінская гімназія” Наталля Лянькова, настаўніца пачатковых класаў ДУА “Пачатковая школа №1 г. Беразіно” Святлана Цвілік і настаўніца пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Беразіно” Ірына Шаграй.


Жнівеньская нарада – гэта яшчэ і ўшанаванне юбіляраў, ветэранаў працы. Сярод тых, хто шмат гадоў свайго жыцця прысвяціў дзецям і быў верным справе адукацыі, загадчык і выхавальнік ДУА “Яслі-сад №8 г. Беразіно” Людміла Вальчэўская і Алена Ліннік, настаўніца матэматыкі ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Беразіно” Лідзія Лесавая, настаўніца  беларускай мовы і літаратуры ДУА “Бярэзінская гімназія” Лілія Сярмяжка, педагог-арганізатар ДУА “Дзмітравіцкі ВПК дзіцячы садок–сярэдняя школа” Святлана Хвашчэўская, настаўнік фізікі ДУА “Ушанскі ВПК дзіцячы садок– сярэдняя школа” Віктар Шыдлоўскі. Па традыцыі іх віншуюць на сцэне разам з маладымі спецыялістамі, якія яшчэ толькі збіраюцца даваць свае першыя ўрокі.
Сярод іх выкладчыкі замежнай мовы, гісторыі і грамадазнаўства, фізікі, педагогі-псіхолагі, педагогі дадатковай адукацыі і вялікі атрад спартыўных інструктараў – метадыстаў і трэнераў. Усіх іх цёпла вітала на канферэнцыі настаўніца біялогіі ДУА “Паплаўскі ВПК дзіцячы садок-сярэдняя школа”, удзельніца рэспубліканскага праекта “Настаўнік для Беларусі» Наталля Верына.

— Яшчэ нядаўна я ў якасці маладога спецыяліста стаяла на гэтай сцэне, а цяпер мне выпаў гонар сказаць прывітальнае слова пачынаючым педагогам і ветэранам працы, — гаварыла яна. — Юбілярам я зычу здароўя і доўгіх гадоў жыцця, а маладым спецыялістам – творчага гарэння, бясконцай вернасці выбранай справе і паслухмяных вучняў.

Такі ўзнёслы настрой на навучальны год задалі педагогам не толькі шчырыя словы вядучых педагагічнай нарады Івана Яфрэменкі і Надзеі Міхалёвай, але і музычныя нумары калектываў раённай дзіцячай школы мастацтваў і арт-групы “Беларусы”.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *