У бярэзінскіх арыенціроўшчыкаў — 11 узнагарод. Падрабязнасці з абласных спаборніцтваў па лыжным арыентаванні ў матэрыяле нашага карэспандэнта

Сапраўднымі авацыямі суправаджаліся ў апошнія дні студзеня на базе ДУА “Турыстычны цэнтр “Юнацтва”, што ў вёсцы Жорнаўка, абласныя спаборніцтвы па лыжным арыентаванні. Тут сабраліся, каб вызначыць мацнейшых, 185 юнакоў і дзяўчат з 15 раёнаў Мінскай вобласці і горада Жодзіна.

Удзельнікі спаборніцтваў

Кожны арыенціроўшчык ведае: каб заваяваць перамогу – недастаткова быць толькі фізічна моцным. Патрэбна яшчэ валодаць пэўнай мэтанакіраванасцю, сілай волі, быць арганізаваным, спрытным і знаходлівым. Таму, вядома, не абышлося ў час спаборніцтваў без слёз і згубленых чыпаў, але гэта ніяк не сапсавала радасную і напружаную атмасферу барацьбы – перамагчы павінен быў мацнейшы…
Большасць такіх спартсменаў аказалася ў каманд Слуцкага, Бярэзінскага і Старадарожскага раёнаў, якія занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы.
У бярэзінскіх аматараў арыентавання па выніках спаборніцтваў сабралася 11 узнагарод. У асабістым першынстве на маркіраванай дыстанцыі першым фінішаваў Дзяніс Буры, другімі — Марына Курач, Вікторыя Карчашка, Аляксандр Акуліч, а трэцім справіўся з заданнем Кірыл Буры. На спрынтарскай дыстанцыі ўдача і майстэрства не пакінулі Вікторыю Карчашка, Ілью Крушнага, якія занялі першыя месцы. Другімі сталі Паліна Ермаловіч, Кірыл Буры і Дзяніс Буры, а трэцім — Аляксандр Акуліч.

Перамагчы павінен быў мацнейшы…

Такі расклад настрой бярэзінскіх аматараў арыентавання не сапсаваў. Яны набраліся вопыту і майстэрства і ў наступны раз ужо нікому са сваіх сапернікаў перамогу не саступяць. Такі ўжо харак-тар арыенціроўшчыкаў.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *