У Бярэзінскай ЦРБ можна зрабіць экспрэс-тэст на каранавірус

У Бярэзінскай ЦРБ зараз у наяўнасці больш за дзве тысячы экспрэс-тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Іх робяць хворым па паказаннях на бясплатнай аснове. А ўсе жадаючыя могуць зрабіць платна.

Экспрэс-тэст праходзіць вельмі хутка: робім забор крыві з вены, адпраўляем у лабараторыю. Пасля 14.00 можна даведацца рэзультат. Ніякай спецыфічнай падрыхтоўкі не патрабуецца: толькі нельга ўжываць ежу перад здачай крыві.
— Экспрэс-тэсты паказваюць наяўнасць спецыфічных антыцел да каранавіруса, — заўважае галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук. — У чалавека, які хварэе на каранавірус, з’яўляюцца імунаглабуліны класа М. Іх наяўнасць “гаворыць” аб вострай стадыі захворвання. Калі чалавек перахварэў на каранавірус, нават у бессімптомнай форме, у крыві з’яўляюцца імунаглабуліны класа G. Такім чынам можна вызначыць, хварэеце вы на каранавірус, ці хварэлі раней.
Калі, да прыкладу, чалавек на платнай аснове здаў тэст – і паказала, што ў крыві выпрацаваны імунаглабуліны класа М (у чалавека хутчэй за ўсё каранавірусная інфекцыя), то праз суткі яму зноў, ужо на бясплатнай аснове, робяць тэст, каб пацвердзіць альбо абвергнуць дыягназ.
Прайсці тэст можна па будных днях, з 8.00 да 12.00, у працэдурным кабінеце. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў даўрачэбны кабінет (тэлефон — 50675).

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *