У Бярэзінскай школе мастацтваў прайшоў першы фестываль–конкурс фартэпіяннай музыкі

Так, вучаніца Алены Пашкевіч Кіра Бурая была адзначана дыпломам “Надзея” сярод канкурсан-таў малодшай групы. Парадавалі ўсіх вучні Алы Віннік. Ульяна Сляпіца стала трэцяй сярод піяністаў сярэдняй групы, а разам з Іванам Долбіным, святкавала “вікторыю” сярод ансамбляў другой групы.


— Гэты конкурс сімвалічны для нас, — прызналася дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Наталля Сляпцова, — не толькі таму, што наладжваецца ўпершыню для юных піяністаў і прымушае гучаць па-іншаму новы школьны раяль, але і таму, што адкрывае вялікі творчы палёт нашых талентаў. Падтрымаць веру юных аматараў фартэпіяннай музыкі павінен своеасаблівы сувенір — салодкі падарунак і значок-сімвал конкурсу, які цяпер стане добрай традыцыяй фартэпіянных сустрэч у школе.


Настроены на будучыя цікавыя сустрэчы і члены журы, у ліку якіх былая выпускніца школы мастацтваў Ірына Пяткевіч. Яна, вучаніца Алы Віннік, выкладае ў Беларускім дзяржаўным педуніверсітэце імя М. Танка, з’яўляецца кампазітарам, канцэртмайстарам, піяністкай і арганісткай, членам Саюза кампазітараў Беларусі і Беларускага саю-за музычных дзеячаў. Яе служэнне музыцы абавязкова стане прыкладам для бярэзінскіх піяністаў і дапаможа ім выйграць Гран-пры. А пакуль галоўная ўзнагарода конкурсу дасталася Ефрасінні Ждановіч з Салігорскай школы мастацтваў.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *