У Бярэзінскім раёне працуе грамадская прыёмная

У Беразіно аднавіла работу грамадская прыёмная. Кожны жыхар горада і раёна можа звярнуцца з хвалюючымі пытаннямі, якія датычацца развіцця краіны і раёна.

++

У першы дзень работы, у сераду, 11 лістапада, адказвалі на пытанні бярэзінцаў галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Крук і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан.
Некаторыя жыхары прыйшлі на прыём асабіста, іншыя – тэлефанавалі. Усяго ў гэты дзень было 7 зваротаў. Пытанні датычыліся медыцынскага абслугоўвання, добраўпарадкавання раёна, жылля, рамонту дарог… На ўсе пытанні былі дадзены кампетэнтныя адказы, а, калі немагчыма было даць адказ адразу, звароты браліся на кантроль.

 

Больш падрабязна аб рабоце грамадскай прыёмнай чытайце ў адным з нумароў газеты.

Фота Юліі Букель.

У Бярэзінскім раёне працуе грамадская прыёмная: 1 комментарий

  • 17 ноября 2020 в 15:47
    Permalink

    Есть у меня вопрос! Где сделать тест на коронавирус, ЭКСПРЕСС И ПЦР

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *