У Бярэзінскім раёне распачалася вакцынацыя

Восень. Холад. Дажджы. Час уздыму вострых рэспіраторных інфекцый. Ды і “карона” не адступае: прагназуецца другая хваля. Самы час зрабіць “укол ад грыпу”.

— Паклапаціцеся пра сваё здароўе – зрабіце прышчэпку ад грыпу, — заўважае Андрэй Грунько. – Я раблю амаль кожны год, таму і хварэю рэдка

— У Бярэзінскай ЦРБ ужо распачалася вакцынацыя супраць грыпу. Рэкамендуем усім: і дарослым, і дзецям зрабіць прышчэпку. Многія пытаюцца, навошта? Каб скараціць да мінімуму рызыку захворвання, — падкрэслівае галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Крук. – На жаль, сёння даволі вялікая імавернасць “падхапіць” так званую “мікст”-інфекцыю – грып плюс каранавірус. А такое захворванне праходзіць са значнымі ўскладненнямі, асабліва для людзей з групы рызыкі (пажылыя, з хранічнымі захворваннямі, цяжарныя жанчыны). Таму, вядома ж, каб не рызыкаваць сваім здароўем і жыццём, лепш зрабіць прышчэпку ад грыпу. У райбальніцы праводзіцца імунізацыя вакцынай «Грыпол плюс» на бясплатнай аснове, а таксама французскай – на платнай. Супрацьпаказанні да вакцынацыі: алергічная рэакцыя на курыны бялок і кампаненты вакцыны, абвастрэнне хранічнага захворвання. Вядома ж, пры прастудзе вакцынацыю дазваляецца праводзіць пасля ачуньвання. Прышчэпкі бяспечныя для здароўя, у крайнім выпадку можа праявіцца пачырваненне на скуры ў месцы ўколу, якое праходзіць праз 2-3 дні. Для правядзення прафілактычнай прышчэпкі неабходна звярнуцца да ўрача-тэрапеўта, урача агульнай практыкі або ў кабінет № 309 (3 паверх), для дзяцей — да ўчастковага ўрача-педыятра.
“Укол ад грыпу” дарослым робяць на базе працэдурнага кабінета паліклінікі (2 паверх) з панядзелка па пятніцу, з 7.30 да 18.00, у суботу — з 8.00 да 14.00. Дзецям — на базе прышчэпачнага кабінета педыятрычнага аддзялення палікліні-кі (1 паверх) з панядзелка па пятніцу, з 8.00 да 16.00.
Таксама прышчэпкі супраць грыпу можна зрабіць у працэдурных кабінетах амбулаторый урача агульнай практыкі, участковых бальнiц згодна з графікам работы ўстаноў аховы здароўя.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 5-56-26 (па імунізацыі дарослага насельніцтва), 5-22-97 (па імунізацыі дзяцей).
Ну, што ж – самы час зрабіць і мне прышчэпку. Накіроўваюся ў працэдурны кабінет. Заўважаю, што тут ужо даволі шмат жадаючых зрабіць “укол ад грыпу”.
— Амаль кожны год раблю прышчэпку, — дзеліцца бярэзінец Андрэй Грунько. – Таму і хварэю вельмі рэдка. А яшчэ вяду здаровы лад жыцця, пастаянна хаджу ў трэнажорную залу. Адным словам, клапачуся пра сваё здароўе!
…Падыходзіць і мая чарга. Некалькі хвілін – прышчэпка зроблена. Зусім не балюча, а самаадчуванне выдатнае, ніякіх пабочных эфектаў не праявілася.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *