У Бярэзінскім раёне стартаваў ацяпляльны сезон

Адпаведнае рашэнне прыняў Бярэзінскі райвыканкам.

У сувязі з паніжэннем сярэднясутачнай тэмпературы паветра с 15 кастрычніка пачалося ўключэнне сістэм ацяплення. Спачатку цяплом забяспечваюцца дзіцячыя дашкольныя і школьныя ўстановы, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія, установы сацыяльнага профілю, архівы, бібліятэкі. Наступны этап – падключэнне жылога фонду, затым – грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў, прамысловых прадпрыемстваў і іншых аб’ектаў.

Варта адзначыць, што пры сярэднясутачнай тэмпературы паветра звонку вышэй за 10 градусаў ацяпленне ажыццяўляецца ў рэжыме прапальвання з максімальным выкарыстаннем мясцовых відаў паліва. Гэта дазваляе аператыўна рэгуляваць падачу цяпла для стварэння камфортных умоў у жылых памяшканнях у перыяды рэзкіх павышэнняў знадворнай тэмпературы паветра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *