У Бярэзінскім раёне стартавала акцыя «Мільёны маладых дрэваў — роднай Міншчыне»
У святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Мінскай вобласці распачалася працоўная акцыя «Мільёны маладых дрэў – роднай Міншчыне!»
Стартавала яна на Бярэзіншчые — у аграгарадку Любушаны. На пляцоўцы побач з Любушанскім сельскім Домам культуры, дзе непадалёк усталяваны помнік воінам і партызанам, мірным жыхарам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасадзілі больш за 70 дрэўцаў.
Да акцыі далучыліся намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская, прафсаюзныя лідары, члены грамадскіх аб’яднанняў, моладзь і жыхары Бярэзіншчыны.
Рэпартаж з мерапрыемства чытайце ў адным з нумароў газеты.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.