У Бярэзінскім раёне завяршыўся комплекс прафілактычных мерапрыемтсваў “Бяспечныя канікулы – “Зіма-2020”

З мэтай недапушчэння супрацьпраўных дзеянняў у падлеткавым асяроддзі, папярэджання няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх, выяўлення злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды падлеткаў, у перыяд зімовых канікул на тэрыторыі Бярэзінскага раёна праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Бяспечныя канікулы — «Зіма-2020 » і акцыя «Бяспечнае асяроддзе для дзяцей».


Галоўныя мерапрыемствы акцыі – рэйды. Мабільнай групай праведзена 8 рэйдаў, падчас якіх наведалі 63 сям’і розных катэгорый. З бацькамі і дзецьмі праводзіліся гутаркі па папярэджванні няшчасных выпадкаў, недапушчэнні сямейнага насілля. Бацькам нагадвалі: неабходна пастаянна сачыць за дзецьмі, размаўляць, тлумачыць правілы бяспечных паводзін, на ўласных станоўчых прыкладах паказваць, што неабходна весці законапаслухмянны, здаровы лад жыцця.
— Такім чынам, дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх зацікаўленых службаў (членаў камісіі па справах непаўналетніх, супрацоўнікаў ЦРБ, РАУС, РАНС, прадстаўнікоў сацыяльнай сферы), не дапушчана фактаў надзвычайных здарэнняў з непаўналетнімі, — адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Бярэзінскага райвыканкама Святлана Бондар. — Радуе, што непаўналетнія не здзейснілі правапарушэнняў, звязаных з распіццём алкагольных напояў, хуліганства і крадзяжоў. Увогуле, не здзяйснялася злачынстваў і ў адносінах непаўналетніх. Падчас рэйдаў мы адзначылі, што абстаноўку ў сем’ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, сем’ях, якія патрабуюць увагі і кантролю, можна ахарактарызаваць як стабільна-станоўчую. Не было выяўлена і правапарушэнняў, звязаных з невыкананнем абавязкаў па выхаванні дзяцей і ўцягваннем іх дарослымі асобамі ў супрацьпраўныя дзеяннi. Значыць, мы, сапраўды, стварылі бяспечнае асяроддзе для дзяцей.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *