У Бярэзінскім ТЦСАН працуе “гарачая лінія”

У Бярэзінскім ТЦСАН працуе і “гарачая лінія” для адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў па дастаўцы прадуктаў і медыкаментаў.

Заяўкі прымаюцца па будных днях (панядзелак-пятніца) з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 63-718.

Алгарытм дзеяння такі: вы па тэлефоне пакідаеце заяўку, з вамі праз пэўны час звязваюцца, называюць прозвішча сацработніка альбо валанцёра, што прыедзе да вас.

— Падчас першай хвалі каранавіруснай інфекцыі было даволі шмат заявак на дастаўку прадуктаў харчавання і медыкаментаў, — каменціруе дырэктар ТЦАН Алена Жолудева. — Зараз – менш. У асноўным тэлефануюць адзінокія пажылыя людзі, якія з-за эпідэміялагічнай сітуацыі не хочуць іншы раз, да прыкладу, выходзіць у магазін.

Нагадваем, што вы маеце магчымасць атрымліваць паслугі сацыяльнага работніка. Такая паслуга аказваецца людзям, якім споўнілася 60 гадоў, і непрацаздольным грамадзянам, гэта значыць, інвалідам 1-ай і 2-ой груп (незалежна ад узросту). Наш супрацоўнік будзе прыходзіць да вас, дапамагаць па доме, хадзіць у магазін, аптэку… Таму калі вы маеце патрэбу ў такой дапамозе, калі ласка, звяртайцеся ў цэнтр.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *