У Бярэзінскім раёне працуе грамадская прыёмная

З 11 лістапада ў сераду (з 14.00 да 17.00 ) і суботу (з 10.00 да 13.00) ў Бярэзінскім раённым цэнтры культуры (вуліца Кастрычніцкая, 23) працуе грамадская прыёмная. Кожны жадаючы можа звярнуцца з хвалюючымі пытаннямі асабіста, патэлефанаваць — 65-220, альбо напісаць на электронную пошту  opriemnayaberezino@gmail.com.

У сераду прыём вялі галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Крук і старшыня раённага аб’яднання прафсаю-заў Алена Токан

У першы дзень работы грамадскай прыёмнай, 11 лістапада, адказвалі на пытанні бярэзінцаў галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Крук і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан.

Некаторыя жыхары прыйшлі на прыём асабіста, іншыя – тэлефанавалі. Усяго ў гэты дзень было 7 зваротаў.

Адной з першых на прыём завітала Алена Васільеўна Толкач, яе цікавіла “жыллёвае” пытанне.

З “жыллёвым” пытаннем звярнулася ў грамадскую прыёмную Алена Васільеўна Толкач.

— Радуюся, што жыву ў Беразіно. Горад утульны, прыгожы. Дзякуй нашай жыллёва-камунальнай гаспадарцы, што займаецца добраўпарадкаваннем! У Беразіно амаль кожны год будуюць дамы для шматдзетных сем’яў. А калі сям’я звычайная, не шматдзетная? – гаварыла Алена Васільеўна. – Мы пражываем разам у адной кватэры з маёй матуляй, дачкой (у дачушкі таксама ёсць дзеці). Ці ёсць у дачкі магчымасць пабудаваць кватэру?

— Вам неабходна звярнуцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Там падлічваюць: ці хапае ў вас метраў, ці маеце вы патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Калі ваша дачка мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, яе паставяць на чаргу на жыллё, — адказала Алена Токан.

Пытанне жылля цікавіла і маладога спецыяліста Ганну. Яна не мясцовая. Прыехала ў Беразіно па размеркаванні.

— Я здымаю кватэру, але чула, што можна атрымаць арэнднае жыллё. Як?

— Вам зноў жа неабходна звярнуцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Там растлумачаць, якія дакументы неабходна сабраць, каб атрымаць арэнднае жыллё.

Ларыса Віктараўна ішла ў бібліятэку, даведалася, што працуе грамадская прыёмная і вырашыла зазірнуць. Але не з пытаннем, а проста пагаварць пра “набалелае”:

— Я пенсіянерка. Атрымліваю пенсію. Зойдзеш у магазін – прадуктаў хапае, толькі выбірай. З задавальненнем люблю прагуляцца па нашым чыстым і ўтульным Беразіно. Іду і радуюся: будуюцца дамы, усё добраўпарадкавана, адкрываюцца новыя магазіны… Узнікае адно пытанне: чаму мы не
цэнім тое, што маем?! Гляджу тэлевізар са слязьмі на вачах: “маршы свабоды”… Страшна ў Мінск выбрацца. Хочацца, каб нарэшце людзі зразумелі, што мы добра жывём і патрэбна берагчы тое, што маем.

Выступіла з прапановай больш разнастаіць культурнае жыццё Бярэзінскага раёна Алена Міхайлаўна Строк.

Выступіла з прапановай больш разнастаіць культурнае жыццё Бярэзінскага раёна Алена Міхайлаўна Строк.

— Я разумею, што зараз складаная эпідэміялагічная сітуацыя. Але, магчыма, у будучым, каб у нас, у Беразіно, было як мага больш канцэртаў, тэатральных выступленняў, выстаў… — заўважыла Алена Міхайлаўна. — Думаю, жадаючых будзе шмат. А ўвогуле, шчыра прызнаюся, мне падабаецца наш Беразіно. Амаль ўсё лета мы праводзім на дачы. І калі вяртаемся зноў у горад, быццам знаёмімся з Беразіно па-новаму.

— Адрасуем ваша пытанне аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Унясём прапанову, каб пры складанні плана работы на наступны год у яго былі ўключаны розныя культурна-масавыя мерапрыемствы. Зразумела, трэба ўлічваць эпідэміялагічную сітуацыю ў раёне, — адказала Алена Токан.

Звярнулася жанчына. Яна пражывае па вуліцы Кірава горада Беразіно.

— Хацелася б, каб дваровую тэрыторыю каля нашага дома добраўпарадкавалі: правялі рамонт дарогі і, магчыма, усталявалі дзіцячую пляцоўку, — зазначыла жанчына.

Алена Міхайлаўна запэўніла, што дадзенае пытанне будзе перададзена ў жыллёва-камунальную гаспадарку.

Некаторыя бярэзінцы тэлефанавалі ў грамадскую прыёмную. Да прыкладу, Сяргея Канстанцінавіча цікавіла пытанне, ці можна ў Бярэзінскай ЦРБ зрабіць камп’ютарную тамаграфію.

Адказала Крыціна Аляксандраўна:

— У Бярэзінскай ЦРБ камп’ютарную тамаграфію не робяць. Гэтае даследаванне можна зрабіць у Бары-саўскай цэнтральнай раённай бальніцы. На бясплат-най аснове па накіраванні ўрача. Калі неабходна зрабіць камп’ютарнаю тамаграфію пацыентам, якія праходзяць лячэнне ў райбальніцы, у стацыянары, іх дастаўляюць у Барысаўскую ЦРБ на транспарце райбальніцы.

Патэлефанаваў яшчэ адзін мужчына. Ён пражывае ў Якшыцах.

— У мяне назначана планавая шпіталізацыя ў раённую бальніцу. Але актыўна развіваецца другая хваля каранавіруса. Ці не адменены планавыя шпіталізацыі?

— Пакуль з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі планавыя шпіталізацыі перанесены.

— У мяне ёсць яшчэ адно пытанне, — заўважыў мужчына. – Да нас прыязджае перасоўны медыцынскі комплекс. Ці можна там зрабіць прышчэпку ад грыпу?

— Так, можна. Мы перададзім вашы дадзеныя фельчару перасоўнага медыцынскага комплексу. І ў бліжэй-шы час вам зробяць пры-шчэпку ад грыпу, — адказала К. Крук.

Таксама адно з пытанняў паступіла і ў групу раённай газеты ў сацыяльнай сетцы instаgram.

— У ЦРБ працуюць два кабінеты неўролага. Але ні ў адным не праводзіцца прыём дзяцей. Як прайсці медыцынскі агляд, куды звяртацца на прыём? – пыталася дзяўчына.

Адказала Крыціна Аляксандраўна:

— Усяго ў ЦРБ працуюць 4 урачы-неўролагі. Адзін – у неўралагічным аддзяленні ЦРБ, 3 – у паліклініцы. Вядуць прыём у дзве змены. Аказваюць медыцынскую дапамогу, праводзяць агляд як дарослых, так і дзяцей. Калі ў вас ёсць пытанні наконт абслугоўвання, можаце звярнуцца да загадчыка паліклінікі асабіста, альбо па тэлефоне 5 56-26.

У суботу, 14 лістапада, на пытанні бярэзінцаў адказвалі старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Алена Жолудзева і намеснік начальніка аддзела
землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Аляксей Ясюціч.

У суботу на пытанні бярэзінцаў адказвалі старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Алена Жолудзева і намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Аляксей Ясюціч

Першай у грамадскую прыёмную зазірнула Яніна Пятроўна Сярмяжка. Яе цікавіла, як можна трапіць на прыём да дэпутата Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Лаўрыненкі.

— Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Лаўрыненка праводзіць прыём у нашым раёне згодна з графікам. Аб тым, дзе і калі І. Лаўрыненка правядзе прыём, паведамляецца ў раённай газеце, на сайце газеты і ў сацыяльных сетках, — патлумачыла Алена Данатасаўна. – Мы пазначым, што вы хочаце трапіць на прыём, і калі ён будзе праводзіцца, абавязкова вам паведамім.

На ўсе пытанні, якія паступілі ў грамадскую прыёмную, былі дадзены кампетэнтныя адказы, а калі немагчыма было даць адказ адразу, звароты браліся на кантроль.

Работа грамадскай прыёмнай працягваецца. Таму калі ў вас ёсць пытанні, калі ласка, звяртайцеся!

У Бярэзінскім раёне працуе грамадская прыёмная: 1 комментарий

  • 17 ноября 2020 в 15:49
    Permalink

    Спасибо! Что дали ответы на все вопросы! И даже на мой

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *