У дзень вяселля – на выбары!

У маладой, абаяльнай, прывабнай пары маладых Ягора Пянкрат і  Настассі Ярмоленкі 8 жніўня — знамянальны, важны ў жыцці дзень. Яны сталі мужам і жонкай!

Урачыстая рэгістрацыя шлюбу прайшла ў раённым цэнтры культуры. Тут маладых павіншавалі з такім значным святам, нараджэннем сям’і, начальнік аддзела ЗАГС Бярэзінскага райвыканкама Наталля Белаус, родныя, блізкія, знаёмыя.

А пасля ўрачыстай рэгістрацыі Ягор і Настасся Пянкрат завіталі на выбарчы ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак.

— Сёння для нас вельмі важны і хвалюючы дзень — толькі што мы стварылі  сям’ю, — адзначылі маладыя. — Лічым, што жыццё кожнага чалавека неаддзельнае ад жыцця краіны. Бо краіна — гэта таксама вялікая сям’я, дружная, “шматдзетная” —  і нам хочацца, каб у ёй усё было добра. Каб панавалі мір, шчасце, дабрабыт. Каб мы радаваліся жыццю, спакойна хадзілі па вуліцах нашага ўтульнага горада, рупліва працавалі, адпачывалі! Таму пасля рэгістрацыі шлюбу адразу і адправіліся на выбарчы ўчастак! Атрымалася двайное свята. Свае галасы мы аддаём за стабільнасць, працвітанне, мір нашай любімай сінявокай Беларусі!

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

У дзень вяселля – на выбары!: 1 комментарий

  • 8 августа 2020 в 19:17
    Permalink

    Ого!!! Хорошие новости

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *