У нас 6 дыпломаў і падзячны водгук!

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай прадметнай аліміпіяды, якая праходзіла з 10 па 13 студзеня ў навучальных установах Мінскай вобласці. З яго наша алімпійская зборная вярнулася з 6 дыпломамі і падзячным водгукам.

Так, Аляксей Бурымскі, Арцем Ізмер, Мікіта Радкевіч атрымалі дыпломы другой ступені па інфарматыцы. З дыпломам другой ступені па  геаграфіі вярнулася Арына  Герасімовіч, такой  жа узнагародай па матэматыцы ганарацца Настасся Красоўская і Андрей Чалей.  А ў каго ж падзячны водгук?  Гэта ўзнагарода па інфарматыцы належыць Васілію Папрузе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *