У райвыканкаме абмеркавалі, якія гуманітарныя праекты распрацаваны ў Бярэзінскім раёне

У канферэнц-зале райвыканкама прайшло пасяджэнне, на якім прадстаўнікі сацыяльнай сферы абмеркавалі рэалізацыю Комплексу мер па прыцягненні замежнай дабрачыннай дапамогі ў Бярэзінскі раён на перыяд да 2020 года.

На пасяджэнні абмеркавалі, якія гуманітарныя праекты распрацаваны ў Бярэзінскім раёне

Аб тым, якія гуманітарныя праекты былі распрацаваны ў нашым раёне ў мінулым годзе гаварыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Калячка. А гэта — рэканструкцыя сядзібы Патоцкіх, стварэнне безбар’ернага асяроддзя, публічных майстэрняў і шмат іншага… Каб рэалізаваць задуманае, неабходна ад 10 тысяч долараў да 800. І зараз галоўная задача – знайсці спонсараў. Кіраўнікі арганізацыій і ўстаноў раёна запрашаюць замежных гасцей на Бярэзіншчыну, каб тут, на месцы, больш падрабязна абмеркаваць той альбо іншы праект. Да прыкладу, нядаўна ў Бярэзінскі ТЦСАН завітаў дырэктар рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Андрэй Жылевіч. Яго зацікавіў праект “Мы асаблівыя людзі”. Мэта – працоўная адаптацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі: на базе ТЦСАН стварыць паліграфічную майстэрню. Там маладыя людзі маглі б вырабляць блакноты, паштоўкі, календары…

Начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Барауля расказала прысутным, якія дакументы неабходна сабраць, каб была магчымасць далучыцца да дабрачынных праектаў, атрымаць на іх грант.

— У нашым раёне вядзецца работа па рэалізацыі гуманітарных праектаў, — зазначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Калячка. — Нічога немагчымага няма – галоўнае — прыдумаць годны праект, падрабязна распрацаваць яго і прыкласці максімум намаганняў, каб знайсці спонсараў.

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *