У слове каманда няма літары “я”

Юрый Каныгін — вядучы спецыяліст РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”. Штодзень прараб намотвае не адзін дзясятак кіламетраў па раёне ў вырашэнні шматлікіх камунальных праблем. У дадатак да гэтага, мужчына — бацька двух сыноў–падлеткаў, любячы муж. Таму няцяжка ўявіць, што вольнага часу ў яго штодзень у хатніх, бацькоўскіх і рабочых клопатах бывае нямнога. Але Юрый Іванавіч насуперак стоме і занятасці знаходзіць вольны час, каб трэці год трэніраваць і бярэзінскую дзіцячую хакейную зборную «Бярэзінскія лісяняты”, і дарослую зборную.

Трэнер з капітанам каманды А. Казловым

— Не сакрэт, што шматлікая армія гледачоў, якія сочаць за баталіямі з трыбун альбо на вялікім экране тэлевізара, лічыць сябе практычна прафесіяналам. Некаторыя нават выказваюць папрокі, маўляў, я б нават лепей згуляў і шайбу ў свае вароты не прапусціў! – расказвае Юрый Іванавіч. – Але спяшаюся разбіць гэты стэрэатып, бо нават у хакеістаў-аматараў трэніроўкі прахо-дзяць двойчы на тыдзень, а спаборніцтвы зацягваюцца да глыбокага вечара. Таму трэба аддаць належнае бярэзінскім юнакам, якія займаюцца аж пяць разоў на тыдзень, некалькі гадзін губляюць на дарогу ў лядовы палац горада Жодзіна і па дзесяць разоў на тыдзень цягнуць цяжкую спартыўную амуніцыю.
Ды і недаравальна меркаваць, што для поспеху ў дзіцячым хакеі гэтага дастаткова, бо канкурэнцыя сярод дзіцячых хакейных каманд існуе не менш сур’ёзная, чым сярод дарослых. У гэтай шматпрофільнай спар-тыўнай барацьбе трэба ўмець “ліхачыць” на каньках, упраўляцца з клюшкай, адначасова сачыць за шайбай і ўсім, што адбываецца на пляцоўцы. Ды і не варта забывацца пра камандную стратэгію.
— Таму ў планах нашай каманды — ніколі не гаварыць слова “я”, а цвёрда памятаць, што забітая ў вароты праціўніка шайба, прапушчаная перадача альбо эмацыянальны парыў — усё гэта калектыўны вынік працы на лядовай пляцоўцы.

«Бярэзінскія лісяняты» разам са сваім трэнерам

Пагэтаму ніводная трэніроўка Юрыя Іванавіча не падобная адна на адну. І гэта нікога з падлеткаў не здзіўляе, бо бясконца падтрымліваць майстэрства аднымі і тымі ж элементамі немагчыма, ды і варта вар’іраваць нагрузку і тэмп, а таксама набор практыкаванняў.
— Напярэдадні матчаў мы робім акцэнт на мадэліраванне гульнёвых сітуацый, — расказвае Юрый Іванавіч, — дзеянні ў меншасці і ў большасці. Асаблівую стаўку робім на трэніроўку вынослівасці і кантролю за шайбай. Існуе шмат момантаў на пляцоўцы, якія трэба прадугледзець.
Як бачым, трэніроўкі пастаўлены амаль на прафесійны ўзровень, ды і маецца пэўны вынік. «Бярэзінскія лісяняты” надзейна замацаваліся ў чацвёрцы мацнейшых і пабывалі на самых розных турнірах і прыступках пачэснага п’едэстала.
— У мяне два сыны займаюцца спортам і я сам у былым — заўзяты спартсмен, кандыдат у майстры спорту па кікбоксінгу, — гаворыць Юрый Іванавіч, — таму добра ведаю па-сапраўднаму дарагі кошт перамогі.
За звонам медалёў стаяць напружаныя трэніроўкі і вера ў свае сілы. Таму трэнер вучыць сваіх падначаленых перад кожнай гульнёй настройвацца і верыць у перамогу.
– Юрый Іванавіч кажа, што пакуль не прагучала фінальная сірэна, гульня яшчэ не скончана і расслаб-ляцца да апошніх секунд нельга, — расказваюць юныя хакеісты. — Ды і мы не хочам падвесці свайго трэнера альбо сапсаваць яму настрой дрэннай гульнёй, бо ён жа да нас ставіцца як родны бацька з любоўю і патрабавальнасцю, строга сочыць за здароўем і дысцыплінай. Бацькі нярэдка здзіўляюцца нашаму рашучаму настрою займацца хакеем, губляць столькі вольнага часу ў жаданні пабегаць на каньках за шайбай, але мы ўжо, дзякуючы Юрыю Іванавічу, адна каманда і ніяк не мо-жам падвесці адзін аднаго.
Бацькі юных хакеістаў удзячны трэнеру за жыццёвую навуку і прыклад для пераймання.
— Хакей прывучае нас змагацца, быць смелымі, не звяртаць увагі на траўмы, — гавораць хакеісты. — На жаль, у хакеі, нават у дзіцячым, траўмы здараюцца часта і сапернікі вядуць сябе “неспартыўна”: выбіваюць спартсменаў за борцік. Але мы імкнёмся пазбягаць такіх здарэнняў і думаць пра гульцоў на пляцоўцы.
А яшчэ, па словах юных хакеістаў, хакей вучыць іх адказваць за свае словы, прызнаваць памылкі.– Нас Юрый Іванавіч аднойчы спытаў, што рабіць, калі пабеглі ў атаку, а ў абарону сіл вярнуцца няма, – кажуць хлапчукі. — Мы адказалі, што тады сябры па камандзе павінны падстрахаваць. А ён кажа: “Добра, вас сябар па камандзе падстрахаваў, а ў яго самога таксама няма сіл больш працягваць гуляць”. І што тады рабіць? Задача!

Юрий Каныгин

Момант гульні вопытных «лісаў»

Фота Алены ГРОМАВАЙ і з уласнага архіва Ю. Каныгіна.

Працяг чытайце ў газеце № 38 ад 20 мая.

У слове каманда няма літары “я”: 1 комментарий

  • 19 мая 2020 в 20:53
    Permalink

    Мужик огонь!!! Спасибо, что тренируешь наших

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *