У вёсцы Кукарава муж жорстка забіў жонку

Паведаміла аб жудасным забойстве днём 16 лістапада ў міліцыю жанчына, якая сустрэла на вясковай вуліцы 54-гадовага мужчыну. Ёй ён першай прызнаўся, што забіў сваю жонку…

Словы жанчыны пацвердзіла аператыўна-пошукавая група РАУС, якая выявіла труп з цялеснымі пашкоджаннямі на галаве і сінякамі на руках і нагах у доме ў вёсцы Кукарава. Як высветлілася крыху пазней, муж і жонка і раней дубасілі адзін аднага, нярэдка іх дом наведвала міліцыя. Прычын для сварак у сямейных забіяк было дастаткова. Мужчына пакутаваў ад інсульту, жанчына зарабляла на жыццё зборам грыбоў і ягад. А разам яны яшчэ і выпівалі. Вось і напярэдадні былі пад шафэ і тут гаспадар успомніў усе свае былыя крыўды за звыш як дваццаць гадоў сямейнага жыцця. Слова за слова і паміж імі ўспыхнула бойка. Усё далейшае мужчына памятае цьмяна, бо рана лёг спаць і толькі раніцай, пабачыўшы труп любай у хаце, зразумеў, што нарабіў. Жанчына ад атрыманых ран памерла на месцы здарэння. Яна атрымала не менш сямі ўдараў па галаве металічнай палкай для хадзьбы “тростью.”

Сёння мужчына раскайваецца і шкадуе аб учыненым забойстве, просіць сабе ў следчых самага суровага пакарання. Яно і чакаецца суровае, бо небарака паней быў не аднойчы асуджаны. Ды і навошта яму літасць суддзі, калі ен сам у п’яным запале забіў сваю родную жанчыну?

Сяргей ЖЫЛІЧ, начальнік Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта.    

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *