Участак з відам на новабудоўлю

Размясціўся ён па адрасе вул. Сакалоўскага, 1 горада ў памяшканні дзіцячай школы мастацтваў побач з будаўнічай пляцоўкай, на якой не так даўно было распачата ўзвядзенне чарговай шматпавярхоўкі для мнагадзетных сем’яў. Выбарчы ўчастак №7 адкрыўся непадалёк толькі ў гэтым годзе. Раней ён размяшчаўся ў адміністрацыйным будынку ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” і ахопліваў выбаршчыкаў прылягаючых да райцэнта вёсак. Зараз геаграфія, ды і колькасць галасуючых на ім, павялічылася прыкладна на 400 чалавек за кошт бліжэйшых да ўчастка асобных вуліц горада.

Нягледзячы на тое, што большасць выбаршчыкаў участка яшчэ не прызвычаілася да новага адраса яго размяшчэння, галасаванне тут ішло даволі актыўна і да 9 жніўня на ім пабывала каля 40 працэнтаў выбаршчыкаў.

У асноўны дзень галасавання, 9 жніўня, да паслуг выбаршчыкаў  у актавай зале школы мастацтваў адкрыта выстава работ керамікі Разаліны Бусел, тут жа будзе праходзіць канцэрт навучэнцаў і педагогаў установы адукацыі.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.   

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *