Украў, каб прадаць і выпіць

 

9 мая ў дзяжурную часць міліцыі звярнуўся жыхар сталіцы. У яго са двара па вуліцы Камсамольскай, 10 горада на працягу тыдня без следу зніклі падрамнік легкавога аўтамабіля, а таксама 20 кілаграмаў бытавога алюмінію на агульную суму звыш 169 рублёў.

Сышчыкі адпрацоўвалі некалькі версій, у тым ліку і збыт аўтамабільных запчастак і каляровага металу на металапрыёмныя пункты. Адна з іх і пацвердзілася: ужо на наступны дзень падазроная асоба была затрымана і прызналася ва ўчыненым. Ёй аказаўся нідзе не працуючы, раней асуджаны за маёмасныя злачынствы 45-гадовы жыхар горада, які адважыўся на крадзеж у жаданні здабыць грошы на выпіўку.

— Гэта гісторыя павінна стаць добрай навукай для дачнікаў, якія толькі-толькі распачынаюць чарговы дачны сезон, — нагадвае намеснік начальніка РАУС Генадзій Рабіза. — Ім ніяк не трэба пакідаць каштоўныя рэчы на адкрытых месцах, каб тыя не сталі лёгкай здабычай выпівак. Тут лепшым заслонам ад крадзяжоў стане ахоўная сігналізацыя.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *